Альфонса Тафт (;  — ) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч, ваенны міністр ЗША (1876), генеральны пракурор ЗША (1876—1877), бацька 27-га прэзідэнта ЗША Уільяма Говарда Тафта.

Біяграфія Нарадзіўся ў Тоуншэндзе (штат Вермонт). Скончыў у 1833 годзе Ельскі каледж, дзе са сваім аднакурснікам Уільямам Хантынгтанам Расэлам арганізаваў тайнае таварыства Чэрап і косці. У 1835—1837 гадах быў настаўнікам у Ельскім універсітэце. Скончыў Школу права Ельскага ўніверсітэта. У 1838 годзе прыняты ў калегію адвакатаў у штаце Канектыкут. У 1839 годзе пераязджае ў Цынцынаці (штат Агая). Быў членам гарадскога савета Цынцынаці, членам апякунскіх саветаў універсітэта Цынцынаці і Ельскага ўніверсітэта.

У 1866—1872 гадах быў членам Вярхоўнага суда Цынцынаці, пасля займаўся адвакацкай практыкай. У перыяд прэзідэнцтва Уліса Гранта уваходзіў ва ўрад. У 1876 годзе быў ваенным міністрам ЗША, у 1876—1877 гадах — генеральным пракурорам ЗША.

У 1879 годзе ўдзельнічаў у выбарах на пасаду губернатара штата Агая, але прайграў Чарлзу Фостэру.

У 1880-х гадах знаходзіўся на дыпламатычнай службе. У 1882—1884 гадах быў паслом ЗША ў Аўстра-Венгрыі, у 1884—1885 гадах паслом ЗША ў Расіі.

Катэгорыя:Палітыкі ЗША Катэгорыя:Ваенныя міністры ЗША Катэгорыя:Генеральныя пракуроры ЗША Катэгорыя:Паслы ЗША ў Расіі