Сяргей Іванавіч Дубавец () — беларускі журналіст, літаратар, крытык і выдавец.

Біяграфія Пераехаў у Мінск раз з бацькамі ў дзяцінстве. Пасля сканчэння сярэдняй школы ў 1976 годзе працаваў выпускным у газеце «На страже Октября» завода «Гарызонт».

У 1979—1984 гадах вучыўся на факультэце журналістыкі БДУ. Падчас вучобы Сяргей Дубавец стаў адным з заснавальнікаў моладзевага аб’яднання Беларуская спеўна-драматычная майстроўня («Майстроўня»), якая адраджала традыцыйныя народныя святы (напрыклад Купалле), ставіла народную драму «Цар Максіміліян», арганізоўвала калядаванне. За актыўны ўдзел у акцыях «Майстроўні» Дубавец, разам з іншымі, некалькі разоў быў затрыманы міліцыяй і атрымаў вымовы па камсамольскай лініі.

Працаваў малодшым рэдактарам рэдакцыі літаратуры БелСЭ, у рэдакцыі абласной газеты «Гомельская праўда» (Гомель).

Літаратурную дзейнасць пачаў у «самвыдаце». Падчас службы ў Савецкай арміі выконваў абавязкі карэспандэнта дывізійнае газеты «Боевой призыв», якая дыслакавалася на тэрыторыі Мінскага аператыўнага палка («Белполк»). На рэдакцыйнай машынцы Сяргей Дубавец друкаваў самвыдавецкую газету «Люстра дзён», якую пачаў выдаваць у 1980 разам з Вінцуком Вячоркам і Сяргеем Сокалавым, пад калектыўным псеўданімам «Беларуская талеранцыйная грамада».

У 1984 у Слоніме разам з Сяргеям Астраўцовым выдаюць літаратурную газету «Набойні», дзе змяшчаюць свае творы. У 1986 разам з талакоўцамі выпускаў часопіс «Бурачок». З 1987 года, жывучы ў Маладзечне, працаваў у аддзеле крытыкі і мастацтва часопіса «Нёман» (1987). У 1988 годзе Дубавец разам з Алесем Бяляцкім пачынаюць выдаваць бюлетэнь Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя» — «Кантроль». Рэдактар альманаха «Літаратура» (1989), удзельнічаў у выданні газеты «Навіны БНФ». Абіраўся членам Сойму БНФ. Рэдактар газеты «Свабода» (1990—1991).

З 1990 Сяргей Дубавец жыў у Вільні, быў сведкам, а часам і ўдзельнікам барацьбы літоўскай грамадскасці за атрыманне Літвой незалежнасці. З 1991 галоўны рэдактар абноўленай «Нашай Нівы». Масон. З 2019 года — Вялікі майстар Вялікай ложы Беларусі«Кіраваць працэсам»: Сяргей Дубавец даў першае інтэрв’ю ў якасці Вялікага майстра беларускай масонскай ложы.

У студзені 2024 года пракуратура Беларусі завяла на Дубаўца крымінальную справу, інкрымінуючы яму парушэнне заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму, недапушчэнні рэабілітацыі нацызму і адмаўленні генацыду беларускага народа (арт. 369-1, ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 367, ч. 1 арт. 361-1, ч. 1 арт. 130-2, ч. 1 арт. 130-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Трымае гатэль на Занзібары.

Творчасць Псеўданімы: Алесь Кебік; Андрэй Корсак; Іван Мялешка; Сяргей Паўлоўскі; Адам Праціста; С.Пхоў; Крыптанімы: С. Д.; С. П.; і інш.

Друкаваўся ў зборніках «Дзень паэзіі», «З гісторыяй на Вы», «Вобраз», часопісах «Полымя», «Нёман», «Крыніца», у «Литературной газете». Напісаў прадмовы да кнігаў «Мур» Жан-Поля Сартра (1991), «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча (1993), пераклаў гэты твор на рускую мову для «Нёмана».

Кніга «Тантамарэскі» (2019) пра беларускамоўнага мытніка і асветніка Алеся Юркойця, які апынуўся за кратамі.

У кнізе «Занзібар: сталенне маладой душы» (2024) філасофская рэфлексія над пошукамі нацыянальнай ідэнтычнасці свайго пакалення.

Узнагароды Узнагароджаны медалём Літоўскай Рэспублікі «13 студзеня» за «адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры абароне незалежнасці Літвы», медалем імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра (1998) за аўтарскую праграму «Вострая брама» на «Радыё Свабода», медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай РэспублікіАлексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100.

Лаўрэат прэмій «Гліняны Вялес» (2005)Гліняны Вялес і «Залаты апостраф» (2015; у намінацыі «проза» за кнігу «Вайна і мір. Справаздача»)Прэмію «Залаты апостраф» атрымалі Дубавец, Сільнова і Найдзёнаў.

Лаўрэат галоўнага прыза літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця ў 2020 годзе за нон-фікшн «Тантамарэскі» і ў 2025 годзе з кнігай «Занзібар: сталенне маладой душы».

Сям’я Першая жонка Таццяна Сапач, паэтка, тэлежурналістка. З ёю меў дачку Адэлю (псеўданім Тэда Лі), спявачку і празаіка. Уначы на 28 снежня 2010 года Сяргей Дубавец і Тацяна Сапач, калі яны вярталася ад дачкі, якая нядаўна нарадзіла ім унучкуАўтакатастрофа: загінула Таццяна Сапач, Сяргей Дубавец паранены, трапілі ў аўтакатастрофу. Аварыя здарылася на тэрыторыі Літвы, пад Алітай, каля 22:00 27 снежня па беларускім часеЗагінула паэтка Тацяна Сапач. Тацяна загінула, Сяргей Дубавец быў паранены.

У другім шлюбе з Таццянай Дубавец, акушэркай-гінеколагам, псіхолагам.

Бібліяграфія Практыкаванні: Проза, эсэ, крытыка. — Мн., 1992; ISBN (EAN): 5-340-00886-Х. Русская книга. — Мн., 1997; Дзёньнік прыватнага чалавека. — Мн., 1998. Вострая Брама: беларускі культурны кантэкст на мяжы стагоддзяў (Выбраныя перадачы Радыё Свабода (1997—2004)), 2005. ISBN (EAN): 0-929849-09-4. Вершы. — Мн.: Медысонт, 2007. ISBN (EAN): 978-985-6530-73-2. Як? — [Б. м.] : Радыё СвабоднаяЕўропа / Радыё Свабода, 2009. ISBN (EAN): 978-0-929849-29-4. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё СвабоднаяЕўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с. ISBN (EAN): 978-0-929849-45-4. Errata. Як што называецца, так і адбываецца. — Мн: І. П. Логвінаў, 2013. — 134 с. ISBN (EAN): 978-985-562-068-7. Сіні карабель у блакітным моры плыве. — Мн: Ковчег, 2014. — 172 с. ISBN (EAN): 978-985-7086-75-7. Д’ябал запрэжаны ў плуг. — Мн: І. П. Логвінаў, 2018. — 144 с. ISBN (EAN): ISBN 978-609-8213-55-3. Тантамарэскі. Гісторыя аднаго працэсу. — Радыё СвабоднаяЕўропа / Радыё Свабода, 2019. — 356 с. ISBN 978-0-929849-52-2. Каліноўскі на Свабодзе. — Радыё СвабоднаяЕўропа / Радыё Свабода, 2020. — 830 с.: іл. ISBN: 978-0-929849-75-1.

Літаратура

Дубавец Сяргей // Дэмакратычная апазыцыя ў Беларусі. 1956—1991. — Мн., 1999. ISBN 985-6374-08-1 Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё СвабоднаяЕўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с. Залозка Ю. Версіі. — Мн., 1995. С. 371—407; Пазацэнзурны перыядычны друк Беларусі (1971—1990). — Мн., 1998; АМН. F-3.

Спасылкі http://ivansaj.livejournal.com/ — блог Сяргея Дубаўца ў ЖЖ Jurkau kutoczak — Юркаў куточак — Yury’s Corner. Дубавец чытае лекцыю пра «Майстроўню»

Катэгорыя:Галоўныя рэдактары газеты «Наша Ніва» Катэгорыя:Літаратуразнаўцы СССР Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускай спеўна-драматычнай майстроўні Катэгорыя:Масоны Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Гліняны вялес» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты апостраф» Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі