Лім — рака ў Еўропе на Балканскім паўвостраве, найбуйнейшы прыток ракі Дрына. Працякае па тэрыторыі Чарнагорыі, Албаніі, Сербіі, Босніі і Герцагавіны.
Лім адносіцца да басейна Чорнага мора праз рэкі Дрына, Сава і Дунай. Даўжыня — 220 км. Плошча вадазбору Ліма — 5963 км².
Катэгорыя:Рэкі Чарнагорыі Катэгорыя:Рэкі Сербіі Катэгорыя:Рэкі Босніі і Герцагавіны Катэгорыя:Рэкі Албаніі Катэгорыя:Прытокі Дрыны