Ё́лча (, , нарматыўная назва — Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 65).) — станцыя Паўднёва-Заходняй чыгункі Украінскай чыгункі ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Размешчана ў вёсцы Новая Ёлча; на лініі Чарнігаў — Оўруч, паміж ст. Неданчычы і Семіходы.

Гісторыя Станам на 1986 год, у складзе Новаялчанскага сельсавета Брагінскага раёна, у саўгасе «Краснае».

Агульныя звесткі Размешчана на выступе ў тэрыторыю Украіны беларускай тэрыторыі, адзіная дзейная станцыя на гэтым выступе (астатнія станцыі на ўчастку Славутыч — Семіходы — украінскія, лінія выкарыстоўваецца для дастаўкі супрацоўнікаў Чарнобыльскай АЭС да месца працы).

Паблізу станцыі — таксама вёскі Новая Ёлча, Краснае, Галубоўка і іншыя. Станцыя — адзіная, якую абслугоўвае «Укрзалізныца» і пры гэтым размешчаная на тэрыторыі Беларусі.

Пасажырская сувязь Канцавая для прыгарадных цягнікоў Чарнігаў — Ёлча. Электрычкі Славутыч — Семіходы ідуць паўз станцыю без прыпынку і наогул без прыпынку на беларускай тэрыторыі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Чыгуначныя станцыі і платформы Брагінскага раёна Катэгорыя:Новая Ёлча