Закапы́цце (, ) — станцыя Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці. Размешчана за 4,8 км на паўночны ўсход ад пасёлка Селішча 1; на лініі Дубецкі — Навабеліцкая, паміж былым прыпыначным пунктам Дубецкі і станцыяй Добруш.

Станцыя размешчана ў зоне адсялення і адчужэння, таму прыгарадныя цягнікі на станцыі не спыняюцца (за выключэннем асобных дзён, напрыклад, Радаўніцы).

На карце "РККА Европы и Европейской части СССР" 1937 года станцыя пазначана як "Раз'езд Закапыцце" .

Спасылкі

Катэгорыя:Станцыі Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі Катэгорыя:Чыгуначныя станцыі і платформы Добрушскага раёна Катэгорыя:Селішча 1