Гадуці́шкі (, ) — прыпыначны пункт Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Размешчаны каля вёскі Гадуцішкі, за 1,6 км на паўночны ўсход ад вёскі Страчуны; на лініі Крулеўшчына — Лынтупы, паміж прыпыначным пунктам Ярэва і прыпыначным пунктам Камайка.

Гісторыя Станцыя адкрыта ў 1895 годзе ў складзе лініі Варапаева — Пабрадзе. У 1980 годзе з’явілася адгалінаванне да літоўскага сяла Дзіджасаліс, якая працавала да 1 лістапада 2000 года.

У савецкі час станцыя падпарадкоўвалася літоўскай чыгунцы. Да ўступлення Літвы ў ЕС паміж Беларуссю і Літвой былі спрэчкі наконт прыналежнасці станцыі, у рэшце станцыя захавалася за Беларускай чыгункай.

Спасылкі

Катэгорыя:Станцыі Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі Катэгорыя:Чыгуначныя станцыі і платформы Пастаўскага раёна Катэгорыя:Гадуцішкі (Пастаўскі раён)