Бо́ркавічы (, ) — станцыя Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці.
Размешчана ў вёсцы Боркавічы; на лініі Полацк — Бігосава, паміж прыпыначным пунктам Падазерцы і прыпыначным пунктам Беніслаўскага.
Гісторыя Першы будынак вакзала быў пабудаваны ў 1866 годзе разам з пракладаннем праз Боркавічы чыгункі з Дынабурга на Полацк з чырвонай цэглы па тыповым праекце ў стылі мадэрн (аналагічныя будынкі вакзалаў захаваліся да нашага часу ў Верхнядзвінску і Шуміліне). На станцыі падчас Першай сусветнай вайны спыняўся імператар Мікалай ІІ. Першапачатковы будынак быў знішчаны падчас Другой сусветнай вайны.
Сучасны будынак вакзала ўзведзены ў 1950-я гады таксама па тыповым праекце ў стылістыцы сталінскага манументалізму (такія ж вакзалы ёсць, напрыклад, у Баравусе і Ветрыне).
Спасылкі
Катэгорыя:Станцыі Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі Катэгорыя:Чыгуначныя станцыі і платформы Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя:Боркавічы