Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь (НАК Беларусі) — самастойнае, незалежнае грамадскае аб’яднанне, статус і роля якога вызначаюцца Алімпійскай хартыяй і Законам Рэспублікі Беларусь «Аб фізічнай культуры і спорце». Створаны 22 сакавіка 1991 года, прызнаны Міжнародным алімпійскім камітэтам 21 верасня 1993 года.
Вышэйшы орган — алімпійскі сход. Паміж сходамі працуе выканкам (на чале з прэзідэнтам НАК) і бюро выканкама. Арганізацыйна-выканаўчую і фінансава-гаспадарчую дзейнасць ажыццяўляе сакратарыят. Працуе 11 пастаянных камісій. НАК мае прадстаўніцтвы ў кожнай вобласці краіны і ў Мінску. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Мінску па адрасе вуліца Вясёлкавая, 27.
Падзеі 2020 года На фоне масавых пратэстаў у Беларусі ўвосень 2020 года ў Міжнародны алімпійскі камітэт сталі паступаць шматлікія звароты ад вядомых беларускіх спартсменаў. Для іх апрацоўкі была створана спецыяльная камісія. Улічваючы заявы і сведчанні, якія паступілі ў МАК, а таксама адказы, прадстаўленыя НАК Беларусі, МАК прыйшоў да высновы, што існае кіраўніцтва НАК Беларусі належным чынам не абараніла беларускіх спартсменаў ад палітычнай дыскрымінацыі ўнутры НАК, спартыўных федэрацый, спартыўнага руху. Было адзначана, што гэта супярэчыць асноватворным прынцыпам Алімпійскай Хартыі і таму сур’ёзна ўплывае на рэпутацыю Алімпійскага рухуolympic.org.
7 снежня 2020 года Міжнародны алімпійскі камітэт на пасяджэнні выканкама вырашыў прыняць меры ў дачыненні да НАК Беларусі, які ўзначальваюць Аляксандр Лукашэнка і яго сын ВіктарЛукашэнку не пусцяць на Алімпіяду ў Токіа: забарона для ўсіх членаў выканаўчага камітэта НАК на ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах МАК, уключаючы Алімпійскія гульні; прыпыненне любых выплат НАКу за выключэннем выплат, звязаных з падрыхтоўкай беларускіх спартсменаў да Алімпійскіх гульняў у 2020 годзе ў Токіа і Зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года ў Пекіне; звярнуцца да міжнародных федэрацый з просьбай забяспечыць, каб усе дапушчаныя да спаборніцтваў беларускія спартсмены маглі ўзяць удзел у кваліфікацыйных спаборніцтвах маючых адбыцца Алімпійскіх гульняў без якой-небудзь палітычнай дыскрымінацыі; прыпыніць любыя абмеркаванні з НАК Беларусі адносна правядзення будучых мерапрыемстваў МАК; патрабаваць, каб усе ўдзельнікі Алімпійскага руху выконвалі гэтыя меры ў інтарэсах абароны правоў беларускіх спартсменаў і рэпутацыі Алімпійскага рухуIOC EB takes provisional measures against NOC of BELARUS.
Аляксандр Лукашэнка рэзка адрэагаваў на рашэнне МАК:
Аляксандр Лукашэнка, які ўзначальваў НАК з 1997 года, пакінуў пасаду 26 лютага 2021 года на Алімпійскім сходзе Нацыянальнага алімпійскага камітэта, на якім старшынёй быў выбраны ягоны сын Віктар Лукашэнка Аляксандр Лукашэнка саступіў пасаду прэзідэнта НАК свайму сыну Віктару. 26.02.2021. Дзмітрый Баскаў па выніках сходу захаваў месца ў складзе Выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэтаАбраны новы выканкам НАК Беларусі. Баскаў захаваў месца. 26.02.2021. 8 сакавіка 2021 года Міжнародны алімпійскі камітэт паведаміў, што не прызнаў выбранне старшынёй НАК Беларусі Віктара Лукашэнкі, а таксама выбранне ў выканкам Дзмітрыя БаскаваМіжнародны алімпійскі камітэт не прызнаў Віктара Лукашэнку старшынём НАК Беларусі .
Прэзідэнты (1991—1996) — Уладзімір Мікалаевіч Рыжанкоў (1997—2021) — Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка (з 2021) — Віктар Аляксандравіч Лукашэнкаhttps://sport.tut.by/news/aboutsport/720496.html
Санкцыі 9 жніўня 2021 года НАК Беларусі быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША паводле абвінавачанняў у , ухіленні ад санкцый, у тым ліку абыходзе візавых абмежаванняў.
Акрамя таго, прэзідэнты НАК Аляксандр і Віктар Лукашэнка знаходзяцца пад санкцыямі ЗШАSanctions List Search, Еўрапейскага саюза, Вялікабрытаніі, ШвейцарыіSearching for subjects of sanctions і Канады, а члену выканкама НАК Дзмітрыю Баскаву забаронены ўезд у Літву, Латвію і Эстонію.
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Нацыянальныя алімпійскія камітэты Катэгорыя:Спорт у Беларусі Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША