Беларускія могілкі — праваслаўныя могілкі ў , штат Нью-Джэрсі, ЗША. Належаць да парафіі Жыровіцкай Божай Маці, царква якой знаходзіцца ў Хайленд-Парку, за 10 кіламетраў ад могілак.
Дзялянка плошчай 3,5 акры была выкуплена пад могілкі ў 1959 годзе. У асяроддзі беларускай эміграцыі быў раскол паводле палітычна-грамадскай прыналежнасці, таму ў Саўт-Рыверы хавалі і хаваюць прыхільнікаў БЦР, у Іст-Брансуіку прыхільнікаў Рады БНРБеларуская эміграцыя ў ЗША: невядомая гісторыя. На могілках хаваюць не толькі праваслаўных беларусаў з парафіі Жыровіцкай Божай Маці, але і з усіх ЗША і Канады, а таксама беларусаў-каталікоў. Агульная колькасць пахаванняў каля сотні, што робіць могілкі ў Іст-Брансуіку найбуйнейшымі беларускімі могілкамі ў ЗША.
Пахаваныя на могілках
Аляксандр Орса (1896—1959) — беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч, педагог. Уладзімір Другавец (1923—1961) — беларускі грамадскі дзеяч у Аргенціне. Аляксандр Махноўскі (1902—1967) — беларускі настаўнік, грамадскі дзеяч. Васіль (Тамашчык) (1900—1970) — беларускі грамадскі і рэлігійны дзеяч, архіепіскап БАПЦ. Віктар Войтанка (1912—1972) — беларускі грамадскі дзеяч, лекар, святар. Язэп Гладкі (1890—1972) — беларускі грамадскі дзеяч, фалькларыст, этнограф. Лявон Савёнак (1897—1974) — беларускі пісьменнік і журналіст. Мікола Цэлеш (1900—1976) — беларускі пісьменнік. Філарэт Родзька (1890—1977) — беларускі грамадскі і ваенны дзеяч, настаўнік. Рыгор Крушына (1907—1979) — беларускі паэт, празаік, крытык. Станіслаў Іосіфавіч Станкевіч (1907—1980) — беларускі грамадскі дзеяч, навуковец. Леанід Галяк (1910—1980) — беларускі грамадскі дзеяч, юрыст. Апалонія Савёнак-Раткевіч (1901—1982) — беларускі педагог, пісьменніца. Марыя Станкевіч (1900—1983) — беларуская грамадская дзяячка чэшскага паходжання. Жонка Яна Станкевіча. Андрэй (Крыт) (1901—1983) — рэлігійны і грамадскі дзеяч, іерарх БАПЦ. Галіна Орса (1930—1984) — беларуская грамадска-культурная дзяячка, педагог. Вітаўт Тумаш (1910—1988) — беларускі грамадскі дзеяч, лекар, скарыназнавец. Аляксандр Стагановіч (1890—1988) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч. Часлаў Ханяўка (1909—1988) — беларускі грамадскі дзеяч. Вінцэнт Жук-Грышкевіч (1903—1989) — Старшыня Рады БНР (у эміграцыі). Міхась Міцкевіч (1897—1991) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч. Малодшы брат Якуба Коласа. Васіль Стома (1911—1992) — беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Пётр Конюх (1910—1994) — беларускі оперны спявак. Антон Адамовіч (1909—1998) — беларускі літаратуразнавец, гісторык, публіцыст, празаік, доктар філалогіі. Міхась Рагуля (1914—2002) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч. Мікалай (Мацукевіч) (1917—2002) — мітрапаліт БАПЦ. Зора Кіпель (1927—2003) — беларуская грамадская дзяячка, літаратуразнавец, публіцыстка. Браніслаў Даніловіч (1908—2003) — храніст 1-га Беларускага штурмавога ўзводу, беларускі грамадскі дзеяч у ЗША. Францішак Бартуль (1918—2005) — беларускі грамадскі дзеяч. Яніна Каханоўская (1905—2005) — беларуская грамадская дзяячка. Вера Бартуль (1930—2006) — беларуская грамадская дзяячка. Ізяслаў (Бруцкі) (1926—2007) — мітрапаліт БАПЦ. Кастусь Мерляк (1919—2007) — беларускі грамадскі дзеяч на эміграцыі. Язэп Сажыч (1917—2007) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, вайсковец. Раіса Жук-Грышкевіч (1919—2009) — беларуская грамадская дзяячка. Барыс Данілюк (1923—2011) — беларускі грамадскі дзеяч у ЗША. Антон Шукелойць (1915—2017) — беларускі грамадскі дзеяч у ЗША. Вітаўт Кіпель (1927—2022) — беларускі грамадска-культурны эміграцыйны дзеяч, гісторык. Янка Запруднік (1926—2022) — беларускі грамадскі дзеяч у ЗША, гісторык, палітолаг.
Крыніцы
Спасылкі Як беларусы адзначылі Дзяды ў амерыканскім штаце Нью-Джэрсі ФОТАРЭПАРТАЖ. 2015
Катэгорыя:Могілкі ЗША Катэгорыя:Нью-Джэрсі