Ару́ра (, , ) — сталіца дэпартамента Арура ў Балівіі. Горад размешчаны ў Андах, на вышыні 3710 м над узроўнем мора. Насельніцтва складае 210 тысяч чалавек. Заснаваны ў XVII стагоддзі.
Транспарт Важны транспартны вузел. Праз Арура праходзіць шаша № 1, якая злучае яго са сталіцай Балівіі Ла-Пасам на поўначы і горадам Патасі на поўдні. Апроч шашы, у Ла-Пас вядзе чыгунка, ад якой на паўночны захад адыходзіць галіна, якая злучае горад з Качабамбай. У паўднёвым накірунку ад Арура адыходзіць «Чыгунка з Антафагасты ў Балівію», канцавым пунктам якой з'яўляецца чылійская Антафагаста.
Эканоміка Да закрыцця шахт у пачатку 1990-х гадоў Арура быў важным цэнтрам горназдабыўной прамысловасці краіны. Тут здабывалі волава, срэбра, золата, вальфрам, сурму, серу, буру і медзь. Таксама ў горадзе развіты каляровая металургія, харчовая, тэкстыльная, абутковая прамысловасці.
Культура
Арура, які атрымаў назву ад мясцовага індзейскага племя, славіцца сваім карнавалам, які ў 2001 годзе быў уключаны ў спіс ЮНЕСКА. У ім захаваны элементы дакалумбаўскай рэлігіі індзейцаў рэгіёна.
Дзейнічае .
Славутасці Статуя Дзевы Марыі. Адкрыта ў 2013 годзеУ Балівіі ўсталявалі гіганцкую статую Дзевы Марыі.
Гарады-пабрацімы Солт-Лэйк-Сіці, ЗША Ікіке, Чылі
Літаратура
Crespo Rodas, Alberto: La Fundación de San Felipe de Austrie y Asiento de Minas de Oruro. в: Revista Histórica. Organo de la Academia Nacional (Instituto del Peru) Tomo XXIX, Lima, 1966. Mesa, José /Gisbert, Teresa: Oruro. Origen de una Villa Minera. в: La minería Hispana e Iberoamericaca. Contribución a su investigación histórica. Vol.1, Leon, 1970. Salamanca Trujillo, Hugo: La Proclama Patriotica de Oruro. Valoración histórico-social del manifesto de agravios. в: Revista Universidad Segunda Epoca, No.1, Oruro 1975.
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Балівіі