Даменіка Чымароза (італ. Domenico Cimarosa, , каля Неапаля — ) - італьянскі кампазітар. Адзін з айцоў камічнай оперы.

Біяграфія Вучыўся ў Кансерваторыі Санта-Марыя-дзі-Ларэта ў Неапалі, і сваю першую оперу ён напісаў у 1772 годзе. Яна была вельмі паспяховай і наступныя 15 гадоў ён жыў, пераменна, у Рыме і Неапалі, стварыўшы больш за 40 сцэнічных твораў.

У 1787 годзе Чымароза быў запрошаны да імператрыцы Расіі Кацярыны II у Санкт-Пецярбург. Праз тры гады ён замясціў Антоніа Сальеры як музычнага дырэктара Аўстрыйскага палаца.

У 1792 г. у Аўстрыі ён стварыў яго найбольш знакамітую оперу Il Matrimonio segreto (Патаемны шлюб), якая паспяховая і сёння.

У 1793 годзе Чымароза вяртаецца ў Неапаль, дзе ён з гонарам атрымаў пасаду каралеўскага музычнага дырэктара. Чымароза быў энтузіястам і ён з захапленнем падтрымаў Французскія рэспубліканскія войскі, каторыя акупавалі Неапаль; за гэта ён быў арыштаваны, калі Бурбоны вярнуліся. Пасля вызвалення ён сабраўся ў Санкт-Пецярбург, але памёр у дарозе, у Венецыі.

Інструментальная музыка Чымарозы крыху паслядоўная. Яго сапраўдны талент знаходзіцца ў больш чым 60 яскравых операх. Яны характарызуюцца простымі, але запамінальнымі мелодыямі, якія ўладкаваны ў гармоніі і рытмічнымі ўскладненнямі.

Літаратура Grout, Donald J. and Williams, Hermine, A Short History of Opera, 3d ed. (1987).

Катэгорыя:Кампазітары Італіі Катэгорыя:Оперныя кампазітары Катэгорыя:Кампазітары — аўтары рэквіемаў Катэгорыя:Італьянскія кампазітары XVIII стагоддзя