Фёдар Аляксандравіч Крамер або Тэадор Хрысціянавіч Крамер () — расійскі гарадскі архітэктарПервый архитектор / текст: Игнат Данилович // TAXI : журнал. ― 2012. ― № 4. ― С. 68―70., аланецкі і мінскі .

Дваранін Фёдар Хрысціянавіч Крамер згаданы ў алфавітным спісе дваранскіх родаў Аланецкай губерніАлфавитный список дворянских родов Олонецкой губернии .

Біяграфія

Адукацыя і праца механікам

Скончыў Імператарскую Акадэмію мастацтваўИциксон Е. Е., ЗАО Проектный институт «Карелпроект». «Василий Тухтаров — Олонецкий губернский архитектор. Формулярный список 1860 года о службе В. В. Тухтарова с комментариями» .

12 мая 1763 года ў Цвяры здарыўся вялікі пажар, драўляны, за выключэннем некалькіх каменных цэркваў, горад згарэў амаль цалкам — 852 двары з 900, а цэнтральная частка спрэс. Над аднаўленнем горада працавала вялікая каманда архітэктараў і інжынераў пад кіраўніцтвам , сярод іх, напэўна, і Фёдар Крамер. У Цвяры ён меў магчымасць пераняць унікальны досвед рэканструкцыі цэлага горада, першы ў гісторыі расійскага горадабудаўніцтва. Рэгулярны генеральны план Цвяры стаў узорам для многіх перапланіровак гарадоў Расійскай імперыі ў кацярынінскі часНикитин Пётр Романович .

Праца ў Петразаводску

З Цвяры Фёдара Крамера адправілі ў Петразаводск для перабудовы . Крамер стаў губернскім механікам, затым аланецкім , імаверна, за поспехі ў праектаванні і будаўніцтве шматлікіх завадскіх і цывільных аб’ектаў, у тым ліку Гасцінага двара, а таксама рэканструкцыю ў 1789 годзе .

На гэтай пасадзе Фёдар Крамер служыў у 1787—1793 гадах.

Аляксандраўскі завод

У 1786—1789 гадах Ф. Крамер разам з архітэктарам Міхаілам Бярэзіным бараў удзел у рэканструкцыі , якую праводзіў . Яны пабудавалі цэхі па перыметры ўчастка такім чынам, што ўтварыўся комплекс са сценамі і вежамі, які нагадваў звонку замак. Улічваючы цэнтральнае у горадзе размяшчэнне завода, Гаскойн пастараўся надаць характару прамысловых карпусоў больш цывільнае гучаннеАлександровский Завод — ОТЗ. Связанные навсегда (завод и город) .

Будынкі XVIII ст. на тэрыторыі сучаснага завода страчаны, але захаваўся так званы Дом горнага начальніка, які таксама пабудаваны па праекце аднаго з трыа архітэктараў Гаскойн-Бярэзін-Крамер, але хто менавіта аўтар, пакуль не вызначанаДом горного начальника — свидетель истории .

Комплекс будынкаў на Круглай плошчы

У 1788 годзе была рэканструявана па ініцыятыве цывільнага губернатара Г. Р. Дзяржавіна для размяшчэння ў будынках губернскіх устаноў. Праект рэканструкцыі ў 1785 годзе распрацаваў губернскі архітэктар, выпускнік Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, Міхаіл Кісельнікаў. Будаўніцтва вёў губернскі архітэктар Фёдар Крамер. 6 з 8 будынкаў былі злучаны ў два паўколы. Ганак аднаго з будынкаў (цяпер будынак Міністэрства культуры Рэспублікі Карэлія) у 1858 годзе ўпрыгожылі постаці львоў, адлітыя на .

Гасціны двор

У 1790 годзе губернскі архітэктар Фёдар Крамер пачаў узвядзенне першых 15-ці двухпавярховых каменных лавак Гасцінага двара, запраектаванага ў канцы каля . Будаўніцтва Гасцінага двара працягвалася шмат гадоў: спачатку забудоўвалася частка звернутая да галоўнай вуліцы, затым — іншыя тры бакі з утварэннем унутры будынка гаспадарчага двараГостиный двор (разрушен в годы ВОВ) . Гасціны двора ўяўляў сабой манументальны каменны двухпавярховы будынак з адкрытымі на вуліцу аркадамі, вырашаны ў стылі класіцызмуИстория проспекта Карла Маркса .

Гандлёвыя і складскія памяшканні, аб’яднаныя адкрытымі галерэямі, размяшчаліся па перыметры сцен у два ярусы, агароджай верхняга служылі каменныя балюстрады. Галоўны фасад будынка Гасцінага двара, найбуйнейшага гандлёвага цэнтра горада, увагнутай дугой утвараў невялікую Гандлёвую плошчу, аддзеленую ад праезнай часткі вуліцы пешаходным бульварам. Дзякуючы свайму прызначэнню, а таксама характэрнаму архітэктурным вобразу, Гасціны двор панаваў на галоўнай вуліцы Петразаводска да 1940-х гадоў, калі быў разбураны падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Дом Бекранёва

У 1791 годзе Ф. Крамер стварыў праект самага вялікага прыватнага каменнага будынка горада на той час — дома Бекранёва, санкт-пецярбургскага купца і сына (1794—1796) Н. А. Кораблев, Т. А. Мошина. Городские головы Петрозаводска. 1778 - 1918 гг. Петрозаводск, 2008. С. 18.Елена Ициксон. История дома, которого нет .

Двухпавярховы дом размясціўся на нарожным участку, значным у горадабудаўнічым плане, бо фарміраваў кут будучай і фіксіраваў кірункі галоўных вуліц цэнтральнай часткі Петразаводска — Пецярбургскай (Марыінскай, ), Петрапаўлаўскай (Саборнай, ) і цяперашняй Пушкінскай.

Мяркуючы па прадстаўленым праекце, Фёдар Крамер узяў за аснову дома «ўзорны» фасад № 6 — двухпавярховага каменнага дома «з крамамі». Аднак ад скразных праходаў узорнага фасада на выбудаваным доме Бекранёва засталіся толькі дэкаратыўныя аркі, па восі якіх размясціліся дзвярныя праёмы. Дом сіметрычны, тэма арак паўтараецца ва ўзроўні другога паверха, а па восі дома зроблены франтон з паўкруглым акном, за якім прыбудаваўся невялікі мезанін. Першы і другі паверхі падзеленыя міжпавярховым карнізам, які апяразвае ўвесь будынак, зрокава раздзяляючы функцыі гандлёвую і жылую. Фасад па будучай Пушкінскай апрацаваны аналагічнымі аркамі; ён адрозніваўся ад галоўнага адсутнасцю франтона і меншай колькасцю вокнаў на кожным паверсе — 5 супраць 11. Будынак быў разбураны на пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Праца ў Мінску

Праз некалькі гадоў жыцця і працы ў Петразаводску Ф. Крамер накіраваны на пасаду мінскага . У Мінску ён стварыў некалькі значных для горада архітэктурных аб’ектаў.

Мінская ратуша

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай каля 1793-94 года стаў аўтарам праекта перабудовы Мінскай ратушы ў стылі класіцызму. Чарцёж галоўнага фасада будынка прыводзіўся ў «Атласе Мінскай губерні».

Будаўнічыя работы былі завершаны у 1797 годзе. Мяркуецца, што Крамер захаваў канструктыўную аснову старога будынка, дадаўшы порцік з гаўбцамі. На плане горада 1793 года ратуша паказана, як прамавугольны двухпавярховы будынак з вежай, якая выступае за плоскасць галоўнага фасада. Вянчаў яе складаны па форме купал. Ратуша мела на фасадзе гадзіннік і звон.

Будынак ваеннага шпіталя

Пасля ўваходжання ўсходніх тэрыторый Беларусі, у тым ліку і горада Мінска ў склад Расійскай імперыі, у 1797 годзе па праекту Фёдара Крамера быў пабудаваны драўляны будынак для ваеннага шпіталя. У той час ён знаходзіўся за мяжой горада і займаў тэрыторыю ад р. Свіслач да сучаснай вуліцы Захарава. Дасюль будынак не захаваўсяТайны старинного особняка.

Троіцкі манастыр базыльянак

Быў аўтарам праекту мураванага манастырскага будынку, які быў узведзены ў 1799—1800 гадах.

Манастырскі корпус яўляў сабой двухпавярховы, П-падобны ў плане, накрыты двухсхільным дахам будынак. Сіметрычны галоўны фасад быў падзелены карнізным поясам на два ярусы (ніжні апрацаваны рустам) і раскрапаваны трыма рызалітамі, завершанымі трохкутнымі франтонамі. Рытм фасадаў ствараўся прамавугольнымі аконнымі праёмамі (у бакавых рызалітах завяршаліся сандрыкамі). Памяшканні перакрытыя крыжовымі, калідоры — цыліндрычнымі скляпеннямі. Інтэр’еры на першым паверсе ўсходняга крыла былі ўпрыгожаныя насценнай размалёўкай, некаторыя з фрэсак часткова захаваліся пад слоем пазнейшага пабелу.

Пасля пажару 1809 года быў перабудаваны архітэктарам М. Чахоўскім.

Дом віцэ-губернатара

Ф. Крамер быў аўтарам праекту перабудовы свецкай шасцігадовай школы, першапачаткова пабудаванай як езуіцкі калегіум, пад Дом мінскага віцэ-губернатара ў стылі класіцызм у 1799 годзе. Пры перабудове будынак страціў архітэктурны дэкор XVIII стагоддзя, у тым ліку і вежу з купалам.

Гасціны двор ў Мінску

Праект будынка паўночна-усходняй часткі комплексу мінскага гасціннага двара быў рэалізаваны Ф. Крамерам у канцы XVIII стагоддзя ў стылі класіцызм. Ён змешчаны ў «Атласе Мінскай губерні 1800 года»Гостиный двор в Минске .

Літаратура Готин А. А. Градостроительное развитие города Минска: 1796—1797 гг. // Республиканская строительная газета № 46, 2010. — С. 11; Готин А. А. Градостроительное развитие города Минска: 1797—1799 гг. // Республиканская строительная газета № 3, 2011. — С. 15; Готин А. А. Градостроительное развитие города Минска: 1800—1802 гг. // Республиканская строительная газета № 10, 2011. — С. 12; Данилович И. Первый архитектор // TAXI: журнал № 4, 2012. ― С. 68―70; Денисов В. В память о Магдебургском праве // where Minsk № 11(131), ноябрь 2016. — С. 42; Савицкий И. В. Ведение Дворянской родословной книги в Олонецкой губернии, 1791—1841 гг. / И. В. Савицкий; М-во образования Рос. Федерации, М-во здравоохранения Респ. Карелия, Петрозавод. гос. ун-т. — Петрозаводск: Изд-во Петрозавод. гос. ун-та, 2000. — 142 с.; 20 см; — ISBN 5-8021-0120-2

Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Аланецкія губернскія архітэктары Катэгорыя:Архітэктары XVIII стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Петразаводска Катэгорыя:Мінскія губернскія архітэктары