Абрэ́навічы () — сербская княжацкая, а з 1882 года — каралеўская дынастыя. Непрымірымыя ворагі Карагеоргіевічаў у барацьбе за прастол. Арыентаваліся на Аўстра-Венгрыю. Былі вельмі непапулярнымі ў народзе; апошні прадстаўнік, Аляксандр Абрэнавіч, быў па-зверску забіты разам з жонкай прыхільнікамі Карагеоргіевічаў.
Кіраўнікі і гады кіравання У княжацкай дынастыі Абрэнавічаў была прынята незвычайная нумарацыя: не паводле імёнаў князёў, які паўтаралі, як гэта было прынята ў іншых дынастыях, а кожны наступны князь Абрэнавіч атрымліваў свой парадкавы нумар: Мілаш Абрэнавіч I 1815—1839 Мілан Абрэнавіч II 1839—1839 Міхаіл Абрэнавіч III 1839—1842 У 1842 годзе Абрэнавічы былі выгнаны з краіны. Князем быў абвешчаны Аляксандр Карагеоргіевіч. У 1858 годзе — адноўлены на сербскім прастоле. Мілаш Абрэнавіч I 1858—1860 (у другі раз) Міхаіл Абрэнавіч III 1860—1868 (у другі раз) Мілан Абрэнавіч IV 1868—1882 ён жа, як кароль Сербіі: Мілан I Абрэнавіч 1882—1889 Аляксандр Абрэнавіч 1889—1903
Спасылкі
Абрэнавічы ў Вялікай савецкай энцыклапедыі
Катэгорыя:Каралі сербскія Катэгорыя:Каралеўскія дынастыі Еўропы