Аб’яднанае княства Валахіі і Малдовы () — дзяржаўнае ўтварэнне, якое ўзнікла ў 1859 годзе пасля аб’яднання Дунайскіх княстваў. Утварылася пасля каранацыі Александру Іаана Кузы ў Малдаўскім княстве і Валахіі. З’яўлялася васальнай дзяржавай Асманскай імперыі.

Падчас Руска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў дзяржава абвясціла незалежнасць і была прызнана ў 1878 годзе. У 1881 годзе пасля абвяшчэння Караля I каралём на тэрыторыі дзяржавы ўзнікла Каралеўства Румынія.

Тэрыторыя і дэмаграфія

Тэрыторыя thumb|left|Вузкі ўчастак зямлі каля Чорнага мора, які належаў Аб’яднанаму княству Валахіі і Малдовы з 1859 па 1877 год Аб’яднанае княства Валахіі і Малдовы цалкам знаходзілася ў Еўропе. Яго ўсходняя граніца пралягала па рацэ Прут, а на поўдні праходзіла па лініі Балград — Кагул — возера Сасык — Чорнае мора. Адначасова ўнутраная адміністрацыйная граніца з Асманскай імперыяй праходзіла па рацэ Дунай на поўдні. Такім чынам, княства мела вузкую паласу зямлі паміж Дунаем і граніцай з Расіяй, якая цягнулася ад гарадоў Галац і Брэіла да Чорнага мора. На поўдні адміністрацыйная граніца з Асманскай імперыяй праходзіла строга па рацэ Дунай. Каля Баната румынская граніца паварочвала на паўночны захад, дзе даходзіла да Трансільваніі. Далей яна ішла строга па вяршынях Карпацкіх гор, спачатку паварочваючы на ўсход, а затым на поўнач. У раёне Букавіны румынска-аўстрыйская граніца ішла на ўсход да вярхоўяў ракі Прут.

За час існавання Аб’яднанага княства румынская граніца змянялася аднойчы. Гэта адбылося пасля Руска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў, калі ад Асманскай імперыі была атрымана Паўночная Дабруджа, а Расійскай імперыі была перададзена Паўднёвая Бесарабія. Цяпер румынская граніца з Расійскай імперыяй на паўднёвым усходзе праходзіла па Кілійскім гірле дэльты Дуная да Чорнага мора. З Балгарыяй новая граніца пралягала ад ракі Дунай па прамой лініі да мора. Аб’яднанае княства мела знешнія граніцы з Аўстра-Венгрыяй на захадзе, паўночным захадзе і поўначы, а таксама з Расіяй на ўсходзе. На паўднёвым усходзе яно абмывалася Чорным морам. Да 1877 года княства мела агульную ўнутраную граніцу з Асманскай імперыяй, з 1877 года яно стала незалежным княствам, а на поўдні ўтварылася Балгарыя.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Аб’яднанае княства Валахіі і Малдовы падзялялася на жудзецы. Такі падзел гістарычна склалася яшчэ ў XV стагоддзі. У XIX стагоддзі склалася сістэма адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Румыніі, якая выкарыстоўваецца і цяпер. Само княства з 1859 па 1861 год было падзелена на дзве часткі: Малдова і Валахію, якія ў сваю чаргу былі падзелены на жудзецы. У 1861 годзе княствы канчаткова аб’ядналіся. У складзе Аб’яднанага княства адміністрацыйным цэнтрам Малдовы былі Ясы, а Валахіі — Бухарэст.

У Валахіі знаходзіліся жудзецы Арджэш (цэнтр у Курця-дэ-Арджэш), Брэіла (цэнтр — Брэіла), Бузэу (цэнтр — Бузэу), Вылча (цэнтр — Вылча), Горж (цэнтр — Горж), Джурджу (цэнтр — Джурджу), Долж (цэнтр — Краёва), Дымбавіца (цэнтр — Тырговіштэ), Ілфаў (цэнтр — Бухарэст), Кэлэрашы (цэнтр — Кэлэрашы), Мехедынці (цэнтр — Турну-Северын), Олт (цэнтр — Слаціна), Прахава (цэнтр — Плаешці), Тэлеарман (цэнтр — Александрыя) і Яламіца (цэнтр — Слабазія). Пасля 1877 года да Аб’яднанага княства далучылася Дабруджа, дзе былі ўтвораны жудзецы Канстанца (цэнтр — Канстанца) і Тулча (цэнтр — Тулча).

У Малдове знаходзіліся жудзецы Бакэу (цэнтр — Бакэу), Васлуй (цэнтр — Васлуй), Вранча (цэнтр — Вранча), Галац (цэнтр — Галац), Нямц (цэнтр — П’ятра-Нямц) і Ясы (цэнтр — Ясы). Да 1877 года ў склад княства ўваходзіла таксама Паўднёвая Бесарабія (Буджак), дзе знаходзіліся жудзецы Ізмаіл з цэнтрам у Ізмаіле, Балград (цэнтр — Балград) і Кагул (цэнтр — Кагул).

Насельніцтва Агульная колькасць насельніцтва Аб’яднанага княства ў 1861 годзе складала 3 900 000 чалавек, у 1870 — 4 300 000 чалавек, у 1880 — 4 500 000 чалавек. З іх у Бухарэсце пражывала 121 734 чалавекі, а ў Ясах — 65 754 чалавекі. Такім чынам, з моманту аб’яднання Дунайскіх княстваў да моманту абвяшчэння каралеўства Румынія колькасць насельніцтва дзяржавы павялічылася на 600 000 чалавек.

thumb|left|Румынскія сяляне ў канцы XIX стагоддзя Аснову насельніцтва складалі румыны. Таксама ў Аб’яднаным княстве пражывалі такія нацыянальнасці, як балгары (на паўночным беразе Дуная), венгры (на граніцы з Аўстра-Венгрыяй) і секеі, рускія-ліпаване (у дэльце Дуная), сербы (на заходняй граніцы краіны), яўрэі і іншыя нацыянальнасці. Да 1866 годзе на тэрыторыі Аб’яднанага княства 94,9 % насельніцтва належалі да Румынскай праваслаўнай царквы, 3 % вызнавалі іўдаізм, 1 % належаў да Румынскай каталіцкай царквы, 0,7 % з’яўляліся пратэстантамі, 0,2 % належалі да Армянскай апостальскай царквы, яшчэ 0,2 % — Армянскай каталіцкай, і невялікая колькасць насельніцтва (1300 чалавек) з’яўляліся мусульманамі. У Паўднёвай Бесарабіі пражывалі ліпаване-стараверы, якія перасяліліся сюды ў канцы XVII стагоддзя.

Палітычная гісторыя

Стварэнне дзяржавы

Перадгісторыя

З моманту ўтварэння Малдаўскага княства і Валахіі гэтыя дзве дзяржавы мелі цесныя культурныя і эканамічныя сувязі. Пазней княствы атрымалі назву «Дунайскіх», таму што абодва размяшчаліся на рацэ Дунай. У 1600 годзе разам з Трансільваніяй былі аб’яднаны валашскім гаспадаром Міхаем Храбрым у адзінае княства, якое ў тым жа годзе і распалася.

Малдаўскае княства трапіла ў залежнасць ад Асманскай імперыі пазней за Валахію. У складзе Турцыі абедзве дзяржавы мелі аднолькавы статус васалаў імперыі. Падчас Руска-турэцкай вайны 1828—1829 гадоў Дунайскія княствы дамагліся аўтаноміі ў складзе Турцыі. Пасля вайны знаходзіліся пад расійскім пратэктаратам. Кіраванне княствамі было ўскладзена на Паўла Дзмітрыевіча Кісялёва, пры якім у дзяржавах былі праведзены буйныя рэформы. У 30-х гадах XIX стагоддзя пачалося фарміраванне румынскай нацыі. Жыхары Дунайскіх княстваў, влахі, малдаване, банатцы і інш., за гады кіравання Кісялёва моцна зблізіліся паміж сабой. Тады ж пачалося фарміраванне сучаснай румынскай мовы і румынскай культуры.

У 1834 годзе Кісялёў быў адхілены ад кіравання княствамі. Замест яго ў Валахію турэцкім султанам быў прызначаны Аляксандр II Гіка, а малдаўскім гаспадаром стаў Міхаіл Стурдза. Пры гэтых двух гаспадарах Дунайскія княствы ахапіў усебаковы сацыяльны, палітычны і эканамічны крызіс. У абодвух княствах пачалася барацьба за ўладу паміж гаспадарамі і баярскай апазіцыяй, якія спрабавалі ўзяць усю паўнату ўлады ў свае рукі. Інтарэсы насельніцтва не ўлічваліся, часам яму наносілася шкода ад палітычных спрэчак. У такой сітуацыі ў 40-х гадах XIX стагоддзя ў краінах пачалі фарміравацца тайныя маладзёжныя таварыствы, якія ставілі сваёй мэтай змяніць у краінах уладу. Часам у праграмы арганізацый уносіўся пункт аб аб’яднанни Дунайскіх княстваў у адзіную дзяржаву. У 1848 годзе, пасля пачатку лютаўскай рэвалюцыі ў Францыі, пачаліся народныя хваляванні ў Валахіі і Малдове.

У сакавіку малдаўскімі рэвалюцыянерамі была прадпрынятая спроба здзейсніць рэвалюцыю ў Малдаўскім княстве, але яна правалілася. Выступленні абмежаваліся ўзвядзеннем барыкад перад гасцініцай «Пецярбург» у Ясах і перадзелам панскіх зямель сялянамі. Улада па-ранейшаму заставалася ў руках Стурдзы. Большы размах набылі народныя выступленні ў Валахіі. Там рэвалюцыянерам удалося бяскроўна ўзяць уладу ў свае рукі, склікаць органы дзяржаўнага кіравання і пачаць правядзенне рэформ. Двойчы баярская апазіцыя прадпрымала спробы дзяржаўнага перавароту, якія праваліліся. Рэформы, якія праводзіліся новай уладай, таксама не мелі поспеху. Пасля паўгадавой анархіі ў княства былі ўведзены расійскія і турэцкія войскі, якія штурмам узялі Бухарэст і здушылі рэвалюцыю. Варта адзначыць, што валашскія рэвалюцыянеры збіраліся аб’яднаць Дунайскія княствы ў адзіную дзяржаву, але на першы план выносілася правядзенне дэмакратычных рэформ.

З 1848 па 1859 год у княствах панаваў рэакцыйны рэжым. Нягледзячы на гэта, турэцкія ўлады пайшлі на саступкі, дазволіўшы правядзенне найважнейшых рэформ. Малдаўскія і валашскія рэакцыяністы, якія прымалі ўдзел у рэвалюцыі, беглі за мяжу. Там яны паставілі перад сабой новую мэту: аб’яднаць княствы.

Аб’яднанне княстваў

thumb|right|Абвяшчэнне аб’яднання Малдаўскага княства і Валахіі

Пасля паражэння Расійскай імперыі ў Крымскай вайне краіны Заходняй Еўропы жадалі цалкам пазбавіць яе ўплывы ў Дунайскіх княствах. Вялікабрытанія і Францыя жадалі падпарадкаваць сабе ў Паўднёва-Усходняй Еўропе — Малдаўскае княства і Валахію. З гэтых княстваў у Вялікабрытанію вывозілася збожжа, таму тая залежала ад Дунайскіх княстваў і жадала цалкам кантраляваць сітуацыю ў іх. Для гэтага Расійскую імперыю пазбавілі выхаду да важнай еўрапейскай суднаходнай ракі — Дунаю, перадаўшы гарады Рэні, Балград і Ізмаіл Малдаўскаму княству.

Акрамя гэтага, распрацоўваўся праект аб’яднання Дунайскіх княстваў пад эгідай заходніх вялікіх дзяржаў. Планавалася стварыць адзіную дзяржаву, адарваўшы Валахію і Малдовы ад Асманскай імперыі. Першыя крокі да аб’яднання княстваў былі прадпрыняты ў 1858 годзе ў Францыі. Абодвум княствам было дазволена мець агульны вярхоўны суд, армію, спецыяльны камітэт для ўвядзення новых законаў, адзіныя манетную, паштовую і мытную сістэмы. Аднак гаспадары і прадстаўнічыя сходы (парламенты) у кожным княстве заставаліся розныя. Пазней для абодвух княстваў планавалася знайсці адзінага падкантрольнага еўрапейскім імперыялістам гаспадара, а менавіта — лаяльнага да Вялікабрытаніі і Францыі.

Аднак перш чым еўрапейскія дзяржавы знайшлі новага манарха, у 1859 годзе спачатку ў Малдаўскім княстве, а затым у Валахіі прайшлі выбары гаспадара. Ім быў выбраны адзін і той жа чалавек — Александру Іаан Куза, што супярэчыла французскай і брытанскай палітыцы. Выбары гаспадара ў абодвух княствах суправаджаліся масавымі беспарадкамі і сялянскімі паўстаннямі. У Валахіі падчас пасяджэння прадстаўнічага сходу, на якім галасаваннем выбіраўся манарх, жыхары Бухарэста акружылі будынак парламента з патрабаваннямі выбраць таго ж гаспадара, што і ў Малдове.

Выбары гаспадара ў Валахіі і Малдовы выклікалі рэзкі пратэст па ўсёй Еўропе. Асманская імперыя, Вялікабрытанія, Францыя і Аўстра-Венгрыя адмовіліся прызнаваць выбары легітымнымі. Турцыя пачала падрыхтоўкі да вайны супраць Дунайскіх княстваў, на паўднёвы бераг Дуная і ў Дабруджу сцягваліся войскі. Турцыю падтрымала Аўстра-Венгрыя, якая таксама пачала сцягваць войскі ў Трансільванію. Францыя і Расійская імперыя выказалі пратэст гэтым дзвюм дзяржавам, заклікаўшы спыніць манеўры войскаў каля граніц Дунайскіх княстваў. У такой сітуацыі Асманская імперыя і Аўстра-Венгрыя вымушаны былі спыніць падрыхтоўку да вайны. Адначасова да вайны рыхтавалася і новаўтворанае Аб’яднанае княства, якое рыхтавалася абвясціць незалежнасць ад Асманскай імперыі. Войскі Аб’яднанага княства сцягваліся да граніцы з Сербіяй. Сербскія і чарнагорскія дыпламаты вялі ў Бухарэсце кансультацыі аб магчымасці сумесных ваенных дзеянняў супраць Турцыі.

Напружаная сітуацыя ў княствах захоўвалася на працягу двух гадоў. Новае Аб’яднанае княства Валахіі і Малдовы ў наступныя гады было прызнана толькі васалам Асманскай імперыі і толькі шэрагам дзяржаў. У 1861 годзе Асманская імперыя прызнала існаванне на яе тэрыторыі новага суб’екта. З 1861 па 1877 год Аб’яднанае княства з’яўлялася васалам Асманскай імперыі.

У 1862 годзе Сербія пачала падрыхтоўкі да вайны з Турцыяй. Яна закупіла ў Расійскай імперыі вялікую колькасць зброі. Аб’яднанае княства на чале з Александру Кузам дазволіла перавезці па сваёй тэрыторыі зброю ў Сербію. Аднак нелегальны перавоз зброі праз васальную дзяржаву Асманскай імперыі быў заўважаны турэцкім урадам. Турэцкі султан запатрабаваў перадаць зброю Асманскай імперыі, ізноў накіраваўшы да Дуная 3000 кавалерыстаў. Адбыўся міжнародны дыпламатычны скандал. Нягледзячы на гэта, Куза не пайшоў на саступкі туркам. Зброя была дастаўлена ў Сербію, а Аб’яднанае княства значна ўмацавала свае пазіцыі на міжнароднай арэне.

Кіраванне Александру Кузы

Палітычны крызіс 1861—1864 гадоў