Артэзі́янскія воды (ад  — лацінскай назвы французскай правінцыі Артуа) — напорныя пластавыя падземныя воды, якія залягаюць паміж водатрывалымі слаямі. Прымеркаваны да адмоўных геаструктур — сінкліналяў, мульдаў, прагінаў, упадзін. Напор узнікае пры гідраўлічнай ізаляванасці ад перавышэння вобласці жыўлення над вобласцю разгрузкі. Пры залішнім выліваюцца на паверхню зямлі або фантануюць пры ўскрыцці. Ва ўмовах актыўнага водаабмену артэзіянскія воды прэсныя, застойных — салёныя ці расолы. Артэзіянскія воды звычайна звязаны з артэзіянскімі басейнамі.

Беларусь На Беларусі ўскрыты амаль на ўсёй тэрыторыі на глыбіні ад некалькіх дзесяткаў метраў да некалькіх кіламетраў, належаць да Аршанскага гідрагеалагічнага басейна, Брэсцкага гідрагеалагічнага басейна, Прыпяцкага гідрагеалагічнага басейна і Беларускага гідрагеалагічнага масіву. Артэзіянскія воды з’яўляюцца асноўнай крыніцай пітнога водазабеспячэння.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гідрагеалогія Катэгорыя:Падземныя воды