Алéг Елізáраў (, Салігорск Мінскай вобласці — , СалігорскУ Салігорску памёр мастак-авангардыст Алег Елізараў — euroradio.fm, 16.4.2010, 10:24) — беларускі мастак-авангардыст.

Біяграфія Скончыў 8 класаў Салігорскай сярэдняй школы і паступіў у ПТВ, дзе вучыўся на электрыка і адначасова наведваў мастацкую школу. Пасля сканчэння вучылішча працаваў у салігорскіх саляных шахтах.Тамашэвіч М. Ты кажаш: «Белае лета…» // «Культура» № 33 (953), 14-20.08.2010.. 

Пасля няўдалай спробы паступіць у Мінскі тэатральна-мастацкі інстытут, Алег Елізараў прайшоў падрыхтоўчыя курсы і ў 1990 годзе паступіў на мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта.Карціна дня: «Аптэка» Алега Елізарава — budzma.by, 08.12.2011

Ужо на першых курсах Елізараў вылучаўся добрай падрыхтоўкай, усе класічныя мастацкія заданні рабіў з выдатным майстэрствам. Малады мастак пачаў выкарыстоўваць мінімум фарбы, эксперыментаваў з дадаваннем розных матэрыялаў: крэйды, цэменту, жэлаціну, прыйшоўшы такім чынам да свайго «белага стылю».

У час напісання дыплома мастак канчаткова вызначыўся з аўтарскім почыркам. У тым самым годзе ён становіцца лаўрэатам «Арт-сесіі» (1995) у Віцебску.

Пасля абароны дыплома маладога мастака запрасілі ў Полацк. Алег Елізараў трапіў па размеркаванні на працу ў Дзіцячую мастацкую школу, дзе цалкам раскрыўся з уласнымі аўтарскім стылем і тэхнікай.

Спачатку жыў у інтэрнаце, пабудаваным для рабочых мясцовага прадпрыемства, а пазней перасяліўся ў майстэрню.

Менавіта ў полацкі перыяд канчаткова сфарміраваўся своеасаблівы стыль аўтара, у большасці работ якога асноўным кампазіцыйным элементам з’яўлялася полацкая архітэктура, белы, святочны настрой горада — калыскі беларускай дзяржаўнасці. У Полацку Елізараў заснаваў і згуртаванне маладых мастакоў «Белы Круг».

Праз пяць гадоў працы Алегу Елізараву давялося пакінуць сваю майстэрню і з'ехаць на малую радзіму, дзе ён уладкаваўся на працу ў мясцовую Мастацкую школу.

Быў аўтарам і ўдзельнікам шматлікіх персанальных і калектыўных выстаў. Большасць карцін Елізарава не мае назваў і дакладнай даты напісання.

Па чутках, апошняя карціна Елізарава «Адзінокае неба» была набыта сузаснавальнікам карпарацыі «Майкрасофт» Стывам Бламерам.Трудный выбор белорусских художников: смерть в нищете или эмиграция?  — tut.by, 9.11.2010, 9:03

Катэгорыя:Мастакі Беларусі