Ар (абазначэнне: ар; з ад «плошча, паверхня», разм. со́тка) — пазасістэмная адзінка вымярэння плошчы, роўная плошчы квадрата з бокам 10 м. Выкарыстоўваецца ў земляробстве для вымярэння плошчаў участкаў паверхні Зямлі. Вядомая таксама як «сотка» (гэта значыць 100 м² ці 1/100 гектара). Кратнай адзінкай з'яўляецца гектар.
1 а = 100 м² = 0,01 га
Міжнародная арганізацыя заканадаўчай метралогіі (МАЗМ) у сваіх рэкамендацыях адносіць ар да адзінак вымярэння, «якія могуць часова выкарыстоўвацца да даты, усталяванай нацыянальнымі прадпісаннямі, але якія не павінны ўводзіцца, калі яны не выкарыстоўваюцца»Міжнародны дакумент МАЗМ D2. Узаконеныя (афіцыйна дапушчаныя да ўжывання) адзінкі вымярэнняў. Дадатак A .
Ар быў усталяваны ў якасці афіцыйнай меры плошчы Французскай рэспублікі ў законе ад 18 жэрміналя III года Рэспублікі (7 красавіка 1795 года). У гэтым жа законе было ўведзена і само слова «ар» ад і , у значэнні «плошча, паверхня, участак, поле, пустка»Are in Online Etymology Dictionary.
Да кратных адзінак плошчы, акрамя гектара, адносяцца дэкары ці дунамы, роўныя 10 арам, і тайскі рай, роўны 16 арам.
Гл. таксама Гектар Акр Дунам
Літаратура
Катэгорыя:Адзінкі вымярэння плошчы