Анастас Аляксандравіч Сіцынскі (, г.  — ) — беларускі акушэр-гінеколаг. Доктар медыцыны (1893), прафесар (1912)Кульпанович О. А. Из истории медицины Беларуси: Интеграция в мировую науку Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ф. 299. Воп. 1. Спр. 857. Л. 492..

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Нарадзіўся ў сям’і столаначальніка павятовага судаАнастас Аляксандравіч Сіцынскі. У чэрвені 1885 года паспяхова закончыў курс прыродазнаўчых навук фізіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта са ступенню кандыдата. Праз два гады закончыў курс медыцынскіх навук у Маскоўскім універсітэце, удастоены ступені лекара і звання павятовага ўрача.

Прафесійная дзейнасць

Працаваў сельскім урачом у Карэлічах і гарадскім урачом у Мінску ў 1887-91 гадах. 8 мая 1893 года абараніў доктарскую дысертацыю ў ваенна-медыцынскай акадэміі на тэму: «Акушерская помощь в Минской губернии 1880—1890 гг.».

З 1892 года працаваў у Пецярбургу. Працуючы акушэрам Пецярбургскага дварцовага шпіталя, прымаў актыўны ўдзел у працы Таварыства мінскіх урачоў. У 1903 годзе яго выбралі ганаровым членам гэтага таварыства. Прымаў асабісты ўклад у стварэнні бібліятэкі таварыства.

З 1912 года ў Варшаве. З 27 чэрвеня 1914 года прызначаны прафесарам Варшаўскага ўніверсітэта на кафедры акушэрства і жаночых хвароб.

У час Першай сусветнай вайны медыцынскі факультэт Варшаўскага ўніверсітэта быў эвакуіраваны ў г. Растоў-на-ДонеРостовская школа акушеров-гинекологов . Падчас эвакуацыі ў 1915 годзе была створана кафедра і клініка «акушэрства і жаночых хвароб», якую ўзначаліў А. Сіцынскі. Гэтая клініка стала пачаткам узнікнення Растоўскай школы акушэраў-гінеколагаў.

Бібліяграфія

Працы па пытаннях акушэрства і гінекалогіі.

Акушерская помощь в Минской губернии. (1880—1889 гг.) : Дис. на степ. д-ра мед. Анастасия Сицинского. — Санкт-Петербург : тип. П. П. Сойкина, 1893. — 212 с.; 23. — (Серия диссертаций, допущенных к защите в Военно-медицинской академии в 1892—1893 академическом году; № 53).

Літаратура

Родам з Бабруйска // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Бабруйска / галоўны рэдактар У. І. Лемяшонак. — Мінск, 1995. — С. 139.

Спасылкі

Сицинский, Анастасий Александрович

Катэгорыя:Гінеколагі Беларусі Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Акушэры Беларусі