Кекіл — прычоска ў старажытных цюрскіх качэўнікаў, быў распаўсюджаны, напрыклад, у казахаў і іншых качавых народаў. Разнавіднасць айдара, чуб, што пакідалі наперадзе ў хлопчыкаў і юнакоў. Паводле старажытных вераванняў, гэта рабілася ад сурокаў.

Такая прычоска кажа аб тым, што яе ўладальнік — юнак, малады воін, яшчэ нежанаты і не мае дзяцей. Дарослы мужчына, цюрак-качэўнік не носіць кекіл, а носіць толькі айдар (чуб). Пры наборы добраахвотнікаў на небяспечныя набегі маладога бяздзетнага воіна не бралі, каб у выпадку смерці не перарваўся яго род. У казахаў сустракаюцца прозвішчы Кекілбаеў.

Літаратура Наурызбай Акпай «Традиции культуры казахского народа», «Алтын орда», 2002 г. г. Алматы, республика Казахстан.

Спасылкі http://www.ertegi.ru/index.php?id=23&idnametext=536&idpg=1 http://www.asemel.kz/index.php?option=com_content&view=article&id=94:vospitanie-i-igry&catid=41:traditions&Itemid=55

Катэгорыя:Прычоскі