Вельфы () — адна з найстарэйшых еўрапейскіх дынастый франкскага паходжання, прадстаўнікі якой займалі прастолы мноства еўрапейскіх дзяржаў, у прыватнасці розных германскіх і італьянскіх княстваў, а таксама Расіі (1740—1741) і Вялікабрытаніі (1714—1901).
Першая дынастыя Вельфаў
Гісторыя роду
Першая дынастыя Вельфаў, таксама вядомая як Старэйшыя Вельфы (), была франкскага паходжання. Паводле сямейнай легенды паходжанне роду ўзводзілася да Эдэкона, гунскага ці скіфскага правадыра часоў Атылы (каля 450 года), бацькі Адаакра. Аднак першыя дакументальныя згадкі пра яго адносяцца да VIII стагоддзя, калі Рутард () пасля 746 года набыў уладанні ў раёне Мааса і Мозеля. У сярэдзіне VIII стагоддзя Вельфы набылі ўладанні ў Верхняй Швабіі, у Вайнгартэне (Альтдорф).
Пэўнае дрэва роду прасочваецца толькі пачынаючы з Вельфа I (778—825), па імі якога род і атрымаў сваю назву. Паводле адной версіі ён быў сынам Рутарда, па іншай — графа Ізембарда. Вельф I быў графам у Аргенгаў, сеньёрам Альтдорфа і Равенсбурга. Яму ў 819 годзе ўдалося выдаць сваю дачку Юдыт за імператара Людовіка Набожнага, што паслужыла адпраўным пунктам ва ўзвышэнні роду. Пазней яшчэ адна яго дачка, Эма, выйшла замуж за сына імператара Людовіка ад першага шлюбу — Людовіка Нямецкага.
Двое сыноў Вельфа I значна ўмацавалі пазіцыі роду. Старэйшы, Рудольф I (пам. 866), пасля шлюбу сястры атрымаў абацтвы Жум’еж і Сен-Рык’е, другі, Конрад I Стары, атрымаў у спадчыну радавыя ўладанні ў Аргенгау. Яны падзялілі лёс сястры падчас паўстання сыноў Людовіка Набожнага — у 830 годзе яны былі гвалтоўна пастрыжаны па загадзе Лотара I, старэйшага сына імператара Людовіка, і адпраўлены ў манастыр у Пуацье. Але ў 834 годзе яны вярнулі сваё становішча. Пазней Рудольф ад пляменніка, караля Заходне-Франкскага каралеўства Карла II Лысага атрымаў некалькі графстваў — Панцье, Санс, Труа. З сыноў Рудольфа I Конрад Чорны быў графам Парыжа і Санса, Рудольф II — графам у Тургау і Цюрыхгау, а таксама маркграфам Рэцыі.
Конрад I пасля смерці імператара Людовіка Набожнага стаў саветнікам караля Усходне-Франкскага каралеўства Людовіка II Нямецкага. Пры гэтым ён 830-х — 840-х гадах атрымаў шэраг уладанняў у Верхняй Швабіі. У 839 годзе Конрад згадваецца як граф у Аргенгау і Альпгау, а ў 844 годзе — як граф Лінцгау. Аднак з яго чатырох сыноў двое, Конрад II і Гуга Абат у 859 годзе перайшлі на службу да свайго стрыечнага брата — караля Заходне-Франкскага каралеўства Карла II Лысага, ад якога атрымалі ўладанні наўзамен страчаных. Гуга Абат валодаў некалькімі буйнымі абацтвамі, а пасля гібелі ў 866 годзе Роберта Моцнага стаў маркізам Нейстрыі, удала адбіваў набегі нарманаў. Пасля смерці Карла Лысага ў 877 годзе Гуга разам з канцлерам Газленам і архібіскупам Рэймса Гінкмарам быў адной з самых уплывовых фігур пры каралеўскім двары. Ён быў галоўным саветнікам караля Людовіка II, а затым і яго сыноў Людовіка III і Карламана.
Швабская галіна Родапачынальнікам гэтай галіны быў Вельф II (пам. да 876), граф у Лінцгау 842/850, граф у Альпгау 852/858. Ён традыцыйна лічыцца адным з сыноў Конрада I Старога, аднак ён мог быць і сынам Рудольфа I. Генеалогія яго нашчадкаў вядомая толькі па двух дакументах — «Генеалогіі Вельфаў» (), напісанай у 1125/1126 годзе, і «Вайнгартэнскай гісторыі Вельфаў» (), створанай крыху пазней — у 1160-х гадах. Яны мелі ўладанні ў Швабіі і Баварыі.
З гэтай галіны вядомы Конрад Канстанцкі (пам. 26 лістапада 975), біскуп Канстанца з 934 па 975 гг. Яго пляменнік Рудольф II ажаніўся з дачкой герцага Швабіі Конрада I. Сын Рудольфа, Вельф II (пам. 10 сакавіка 1030), быў графам Альтдорфа, Норытала і Інтала. Сын жа Вельфа II, Вельф III (пам. 13 лістапада 1055), быў у 1047 годзе прызначаны імператарам Генрыхам III герцагам Карынтыі і маркграфам Вероны. Вельф III памёр бяздзетным, завяшчаўшы свае ўладанні маці, Іміцы (пам. 21 жніўня каля 1055), дачцэ Фрыдрыха Люксембургскага, графа Мозельгау, якая стала абатысай манастыра Вайнгартэн у Альтдорфе, радавога манастыра Вельфаў. Іміца ж перадала гэтыя ўладанні Вельфу IV, сыну яе дачкі Кунгунды, якая выйшла замуж за маркграфа Лігурыі Альберта Аца II д'Эстэ. Вельф IV стаў родапачынальнікам другой дынастыі Вельфаў, якая існуе і ў наш час.
Бургундская галіна Родапачынальнікам яе стаў Конрад II (пам. каля 881), сын Конрада I Старога. У 864 годзе ён атрымаў у кіраванне землі, якія ўтварылі герцагства Верхняя Бургундыя. Пасля звяржэння ў 887 годзе імператара Карла III Тоўстага франкская імперыя канчаткова падзялілася на некалькі частак. Бароны і духавенства гэтай часткі былога Бургундскага каралеўства сабраліся ў 888 годзе ў горадзе Сен-Марыс у Вале і абвясцілі сваім каралём Рудольфа I. У выніку было ўтворана незалежнае каралеўства Верхняя Бургундыя. Старэйшы сын Рудольфа I, Рудольф II беспаспяхова спрабаваў стаць каралём Італіі. У выніку ён быў вымушаны адмовіцца ад сваіх прэтэнзій, але наўзамен у 933 годзе атрымаў каралеўства Ніжняй Бургундыі, утварыўшы адзінае Бургундскае каралеўства Арэлат. Пасля смерці караля Рудольфа III Гультаяватага ў 1032 годзе галіна згасла. Аднак магчыма галіной гэтага роду быў Рэйнфельдэнскі дом.
Генеалогія Рутард, граф у Аргенгау; жонка: Ірменгільда Вельф I (778—825), сеньёр Альторфа і Равенсбурга; жонка: Хелвіга Саксонская (пам. пасля 833), магчыма дачка саксонскага правадыра Відукінда, абатыса ў Шэле (каля Парыжа) з 825 Рудольф I (пам. 866), граф Панцье з 853, граф Санса, граф дэ Труа з 858, свецкі абат Жум’ежа і Сен-Рык’е; жонка: Хруадун (пам. пасля 867) Конрад III Чорны (пам. 22 сакавіка 882), граф Парыжа з 866, граф Санса Вельф (III) (пам. 14 лістапада 881), абат манастыроў Сен-Калумб-дэ-Санс і Сен-Рык’е Гуга (пам. пасля 867), святар у манастыры Сен-Солв у Валансьене Рудольф II (пам. пасля 895), граф у Тургау і Цюрыхгау, маркграф Рэцыі Ліўтфрыд (пам.870) дачка; муж: N, граф у Баварыі Луітпольд (каля 860 — 4 ліпеня 907), маркграф Баварыі, заснавальнік Баварскага дому Луітпольдзінгаў Конрад I Стары (800—863), граф у Аргенгау, абат Сен-Жэрмен-д’Асер і Сен-Гал; жонка: Адэлаіда Эльзаская (каля 810 — каля 882), дачка графа Тура і Буржа Гуга Турскага Вельф (II) (пам. да 876), граф у Лінцгау 842/850, граф у Альпгау 852/858, родапачынальнік Швабскай галіны Конрад II (пам. каля 881), граф Асера 859—864, маркграф Верхняй Бургундыі з 864, родапачынальнік Бургундскай галіны Гуга Абат (каля 830—886), абат Сен-Жэрмен д’Асер, Нуармуцье і Сен-Мартэн дэ Тур; Рудольф (?) Эма, альтэрнатыўная жонка Роберта Моцнага (?) Юдыт; Вуда (пам. пасля 879), граф Лангау, маркіз Нармандскай Нейстрыйскай маркі (?) дачка; муж: Тэадорых (Цьеры) дэ Вержы (пам. 883/893), граф Шалона Юдыт (каля 805 — 19 ці 23 красавіка 843); муж: з лютага 819 Людовік I Набожны (778 — 20 чэрвеня 840), кароль Аквітаніі 781—814, кароль франкаў і імператар Захаду з 814 Эма (каля 808 — 31 студзеня 876); муж: з 827 Людовік II Нямецкі (804 — 28 жніўня 876), кароль Баварыі з 817, кароль Усходне-Франкскага каралеўства з 840, кароль Латарынгіі з 870
Швабская галіна Старэйшых Вельфаў Вельф (II) (пам. да 876), граф у Лінцгау 842/850, граф у Альпгау 852/858 (?) Конрад (IV) (пам. каля 913), граф у Лінцгау Этыха I (пам. пасля 911), граф у Амергау Генрых I (пам. пасля 934); жонка: Ада (Ата) фон Гогенварт (пам. пасля 975) Этыха II Конрад Канстанцкі (пам. 26 лістапада 975), біскуп Канстанца ў 934 Рудольф I (пам. пасля 935) Рудольф II, граф Альтдорфа; жонка: Іта фон Энінген, дачка Конрада I, герцага Швабіі Генрых II (пам. 15 лістапада каля 1000), граф Альтдорфа Вельф II (пам. 10 сакавіка 1030), граф Альтдорфа, Норытала і Інтала; жонка: Імтруда (Іміца) (пам. 21 жніўня каля 1055), абатыса манастыра Вайнгартэн у Альтдорфе, дачка Фрыдрыха Люксембургскага, графа Мозельгау Вельф III (пам. 13 лістапада 1055), герцаг Карынтыі і маркграф Вероны з 1047 Кунігунда (каля 1020 — 31 сакавіка да 1055); муж: Альберта Аца II д’Эстэ (каля 996—1097), маркграф Лігурыі Вельф IV (каля 1030/1040 — 9 лістапада 1101), герцаг Баварыі (Вельф I) 1070—1077, 1096—1101, родапачынальнік Другога дому Вельфаў (?) Конрад (пам. 27 жніўня 1031) Рыхлінд (пам. 12 чэрвеня 1045); муж: Адальберон (пам. 27 сакавіка 1045), граф Эберсберга Этыха (пам. 988), князь-біскуп Аўгсбурга
Бургундская галіна Старэйшых Вельфаў Конрад II (пам. каля 881), граф Асера 859—864, маркграф Верхняй Бургундыі з 864; жонка: Вальдрада, магчыма дачка Ламберта, графа Вормсгау. Дзеці: Рудольф (Рауль) I (каля 859 — 25 кастрычніка 912), герцаг Верхняй Бургундыі з 876, 1-ы кароль Верхняй Бургундыі з 888; жонка: з каля 885 Віла, дачка Базона В’енскага, караля Ніжняй Бургундыі Юдыт Рудольф (Радольфа) II (пам. 937), кароль Верхняй Бургундыі з 912, кароль Арэлата з 933, кароль Італіі 922—926; жонка: з 922 Берта Швабская (пам. пасля 2 студзеня 966), дачка Бурхарда II, герцага Швабіі Юдыт Людовік Конрад I Ціхі (каля 925 — 19 кастрычніка 993), кароль Бургундыі (Арэлата) з 937; 1-я жонка: Адэлаіда (каля 935/940 — каля 963/964); 2-я жонка: Мацільда (943 — 27 студзеня 992), дачка караля Заходне-Франкскага каралеўства Людовіка IV Заморскага і Гербергі Саксонскай (ад 1-га шлюбу) Конрад (Куна) (пам. пасля 10 жніўня 966) (ад 1-га шлюбу) Гізела (каля 955/960 — 21 ліпеня 1007); муж: раней за 972 Генрых II Свавольны (951 — 28 жніўня 995), герцаг Баварыі 955—976, 985—995 (ад 2-га шлюбу) Берта (каля 964/965 — 16 студзеня пасля 1010); 1-ы муж: з каля 978/980 Эд I (пам. 995), граф Блуа; 2-і муж: з 996/997 (развод верасень 1001) Роберт II Набожны (972 — 30 ліпеня 1031), кароль Францыі (ад 2-га шлюбу) Герберга (каля 965 — 7 ліпеня 1018); 1-ы муж: Герман I (пам. каля 985/986), граф фон Верль; 1-ы муж: з каля 986 Герман II (пам. 2/3 мая 1003), герцаг Швабіі з 997 (ад 2-га шлюбу) Рудольф III Гультаяваты (каля 971 — 5/6 верасня 1032), кароль Бургундыі з 993; 1-я жонка: раней за 12 студзеня 994 Агальтруда (пам. 21 сакавіка 1008/18 лютага 1011); 2-я жонка: Ірменгарда (пам. 25/27 жніўня пасля 1057), удава Ротбальда III, графа Праванса (незак.) Гуга (пам. 31 жніўня 1038) (ад 2-га шлюбу) Мацільда (каля 975 — ?); муж: Роберт, граф Жэневы, ці Гуга IX фон Эгісгайм (пам. 1046/1049), граф фон Дашбург (незак.) Бурхард (каля 965/970 — 22 чэрвеня 1030/1031), пробашч манастыра Сент-Морыц у Агане Бушар (пам. 23 чэрвеня 957/959), архібіскуп Ліёна з 949 Адэльгейда (Адэлаіда) (каля 931 — 16 снежня 999); 1-ы муж: з 947 Лотар II (926 — 22 лістапада 950), кароль Італіі; 2-і муж: з 951 Атон I Вялікі (23 лістапада 912 — 7 мая 973), кароль Усходне-Франкскага каралеўства і імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Рудольф (937/938 — 26 студзеня 973), граф у Эльзасе, верагодны родапачынальнік Райнфельдэнскага дому Адэльгейда; муж: з 18 студзеня 914 Людовік III Сляпы (каля 880 — 28 чэрвеня 928), кароль Ніжняй Бургундыі з 887, кароль Італіі ў 899—905, імператар Захаду ў 901—905 Віла (пам. каля 936); муж: Базон III (885—936), граф Арля з 926, маркіз Тасканы з 931 Вальдрада; муж: Баніфацый (пам. каля 953), герцаг Спалета з 945 Людовік (пам. каля 937), граф Тургау Генрых (пам. пасля 963), граф Ва ў 943—963 (?) Віла (каля 905/907 — пасля 967/986); муж: раней за 927 Гуга дэ Труа (каля 900/905 — да 948), віконт Санса, пфальцграф Бургундыі ў 927 Адэлаіда (Адэль) (пам. пасля 14 ліпеня 929); муж: з каля 887/888 Рычард I Заступнік (каля 856 — 1 верасня 921), герцаг Бургундыі з 898
Другая дынастыя Вельфаў
Гісторыя роду
Другая дынастыя Вельфаў з’яўляецца галіной італьянскага дому Эстэ. Маркграф Лігурыі Альберта Аца II д'Эстэ ажаніўся з Кунігундай, дачкой Вельфа II. Іх сын, Вельф IV, і стаў родапачынальнікам дынастыі. Ад імя гэтага дому Вельфаў паходзіць назва сярэдневяковай палітычнай плыні, якая супрацьстаяла дамаганням імператараў на ўладу ў Італіі — гвельфаў.