«Сталасць памяці» (; ) — карціна 1931 года мастака Сальвадора Далі і адна з яго найбольш вядомых карцін.

Упершыню была паказана ў галерэі Жульена Леві ў 1932 годзе. З 1934 года знаходзіцца ў Нью-Ёркскім музеі сучаснага мастацтва, які атрымаў яго ад ананімнага ахвяравальніка. Шырока прызнаецца і часта згадваецца ў папулярнай культуры. Часам называецца больш апісальнымі (але неафіцыйнымі) назвамі, такімі як «Мяккі гадзіннік» альбо «Гадзіннік, які растае».

Катэгорыя:Карціны Сальвадора Далі Катэгорыя:Сюррэалістычныя карціны Катэгорыя:Карціны 1931 года Катэгорыя:Карціны Нью-Ёркскага музея сучаснага мастацтва