Сцёкавыя воды — вадкія адходы, якія утвараюцца ў выніку антрапагеннай дзейнасці; адна з асноўных крыніц забруджвання вод.

Падзяляюцца на: камунальныя (), вытворчыя (прамысловых прадпрыемстваў, у т.л. па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі), жывёлагадоўчыя (сцёкі жывёлагадоўчых комплексаў і ферм), ліўневыя (дажджавыя і ад раставання снегу з забудаваных тэрыторый або палівання вуліц і зялёных насаджэнняў), мяшаныя (камунальныя, вытворчыя і іншыя сцёкі, якія паступаюць у агульную сістэму каналізацыі).

Ствараюць пагрозу для здароўя чалавека і навакольнага прыроднага асяроддзя. адбываецца на ачышчальных збудаваннях (штучны спосаб) і цераз глебу і ваду на палях фільтрацыі і арашэння, біялагічных сажалках (натуральны спосаб). Нарматыўна-ачышчаныя сцёкавыя воды, якія адпавядаюць нормам якасці, могуць паўторна выкарыстоўвацца для водазабеспячэння.

Беларусь На Беларусі аб'ём сцёкавых вод у 1996—2000 складаў каля 1,2 км³/год, у т.л. нарматыўна-ачышчаных 0,9 км³/год.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Ахова прыроды Катэгорыя:Забруджванне вады