Царква Пакрова Божай Маці ў Дубічах — парафіяльная праваслаўная царква. Яна належыць да благачынія Кляшчэлі варшаўска-бельскай дыяцэзіі Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.

Існуючая сёння царква была пабудавана ў 1946-1954 гадах і асвечана 14 кастрычніка 1955 года. Уяўляе сабой драўляны ашалёваны будынак трохзрубавай канструкцыі. Над ганкам узвышаецца вежа-званіца. Цынкавы дах. Вежа ўвянчаная купалам. Іканастас зроблены ў 1992 годзе (папярэдні быў перанесены ў царкву ў Ялонцы).

На пачатку 1990-х гадоў царква была цалкам адрамантаваная.

Гісторыя

Першая царква была пабудавана ў 1593 годзе, што пацвярджае прывілей Жыгімонта II Аўгуста. Наступная пісьмовая згадка пра царкву ў 1727 годзе. Сённяшняя царква (на падмурку папярэдняй царквы 1729 года, згарэўшай у 1941 годзе) была пабудаваная дзякуючы шчодрасці мясцовага насельніцтва.

Літаратура Царкоўныя метрыкі царквы ў Дубічах Wiadomości Polskiego Autokefalicznego Kościoła Prawosławnego nr 2/2013, Wydanie Warszawskiej Metropolii Prawosławnej, ISSN 02039-4499, ss.15–17

Спасылкі Kościoły drewniane, Dubicze Cerkiewne

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Падляскага ваяводства Катэгорыя:Храмы Варшаўска-Бельскай епархіі Катэгорыя:1955 год у Польшчы Катэгорыя:Храмы Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы