Пар'я (саманазва: парья) — індаарыйскі народ у Сярэдняй Азіі. Жывуць у Гісарскай даліне Таджыкістана, поўдні Узбекістана, у Афганістане. Агульная колькасць (2016 г.) - 5 300 чал.Parya.
Пар'я звычайна адносяць да так званых сярэднеазіяцкіх цыганоў. Мугат адасабляюць іх і называюць мазанг. Мова пар'я была адкрыта ў 1954 г. савецкім усходазнаўцам Іосіфам Аранскім. Яна мае індаарыйскае паходжанне, блізкая да хіндзі. Для пар'я характэрны білінгвізм. Шматлікія функцыі сацыяльнай камунікацыі перададзены таджыкскай мове. Згодна ЮНЕСКА мова пар'я ў наш час знаходзіцца пад пагрозай знікнення.
Спасылкі Оранский И. М., Индийский диалект группы парья (Гиссарская долина) М. Т. Дьячок, ЦЫГАНСКИЙ ЯЗЫК И ГЛОТТОХРОНОЛОГИЯ Языки стран Центральной Азии находятся под угрозой исчезновения, - доклад ЮНЕСКО Marushiakova, Elena and Vesselin Popov. 2016. Gypsies of Central Asia and Caucasus. London: Palgrave Macmillan.
Катэгорыя:Цыганы Катэгорыя:Народы Азіі Катэгорыя:Народы Узбекістана Катэгорыя:Народы Таджыкістана Катэгорыя:Народы Афганістана