Уладзімір Гайдук (, в. Тарнопаль, цяпер Падляскае ваяводства, Польшча — , в. Тарнопаль) — беларускі паэт.

Біяграфія Нарадзіўся года в. Тарнопаль у сялянскай сям’і. Вучыўся ў Беластоцкім карэспандэнцыйным ліцэі. Займаўся сельскай гаспадарскай на сваім хутары. Супрацоўнічаў з газетай «Ніва». Сябра Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа».

Памёр года ў в. Тарнопаль Гайнаўскага павета. Пахаваны на мясцовых могілках.

Творчасць Першыя вершы напісаў яшчэ вучнем пачатковых класаў. Дэбютаваў у 1956 г. лістом-вершам «Пазнаёмімся» і вершамі «Захад сонца» і «Зіма ідзе» («Ніва»). У 1956—1958 гады творы У. Гайдука друкаваліся ў «Ніве» сістэматычна. Аўтар зборнікаў паэзіі “Ракіта” (Беласток, 1971), “Блакітны вырай” (Беласток, 1990), “Пах аернага хлеба” (Беласток, 1997), “Полымя роднае” (Беласток, 2011).

Бібліяграфія Ракіта. — Беласток, 1971; Блакітны вырай. — Беласток, 1990; Пах аернага хлеба. — Беласток, 1997. — 40 с.

Крыніцы

Літаратура Чыквін Я. Самотнік у свеце рэчаў // Далёкія і блізкія (серыя «Беларускія пісьменнікі замежжа», кн. 16) / Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа». — Беласток, 1997.

Катэгорыя:Паэты Польшчы Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты