Іван Ісаевіч Балотнікаў (? — ) — кіраўнік паўстання 1606-1607 гадоў у Расіі.

Паходзіў з халопаў, у маладосці ўцёк да казакоў. Быў у татарскім палоне, рабом на турэцкіх галерах. Вызваліўся з няволі, трапіў у Венецыю. Вярнуўся ў Расію і назваўся ваяводам царэвіча Дзмітрыя Іванавіча і ўзначаліў паход на Маскву, маючы за мэту скінуць з царскага стальца Васіля Шуйскага і аднавіць уладу «цара Дзмітрыя».

Дзякуючы таленту палкаводца і храбрасці нанёс шэраг паражэнняў царскім войскам. Пасля здачы Тулы царскім войскам (10.10.1607) трапіў у палон і сасланы ў Каргапаль, дзе яму выкалалі вочы і ўтапілі.

Літаратура

Катэгорыя:Утопленыя