Абрскі́л — герой абхазскага гераічнага эпасу.

Народжаны ад бязгрэшнай дзевы, Абрскіл хутка стаў непераможным волатам, абаронцам свайго народа. Ён паўстаў супраць абхазскага язычніцкага бога Анцвы і здабыў агонь для людзей, за што быў навечна кінуты ў падзямелле. Паводле іншых варыянтаў твора яму ўдаецца бегчы, але на волі ён не вытрымлівае дзённага святла і сыходзіць у горы.

Літаратура

Катэгорыя:Персанажы паводле алфавіта Катэгорыя:Літаратура на абхазскай мове Катэгорыя:Абхазская міфалогія Катэгорыя:Літаратура Абхазіі