Рабіндрана́т Таго́р (бенг.: রবীন্দ্রনাথ ঠাকুর, ІРА: [ɾobin̪d̪ɾonat̪ʰ ʈʰakuɾ], ; , Калькута, Брытанская Індыя — ) — індыйскі паэт, пісьменнік, кампазітар, мастак, грамадскі і рэлігійны дзеяч.

Яго творчасць сфарміравала літаратуру і музыку Бенгаліі. Ён стаў першым сярод нееўрапейцаў, хто быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй па літаратуры (1913). Пераклады яго паэзіі разглядаліся як духоўная літаратура і разам з яго харызматычнасцю стварылі вобраз Тагора-прарока на Захадзе.

Атрымаўшы выхаванне, прасякнутае гуманізмам і любоўю да радзімы, Тагор выступаў за незалежнасць Індыі. Значную ўвагу аддаваў пытанням тэорыі і практыкі народнай асветы. Ім былі арганізаваны Універсітэт Вішва Бхарата і Інстытут рэканструкцыі сельскай гаспадаркі. Песня «Душа народа» стала гімнам Індыі, «Мая залатая Бенгалія» — гімнам Рэспублікі Бангладэш.

Тагор пачаў пісаць вершы ва ўзросце васьмі гадоў. Друкаваўся з 1875. У шаснаццаць гадоў ён напісаў першыя навелы і драмы, апублікаваў свае паэтычныя пробы пад псеўданімам Сонечны Леў (). У першых зборніках вершаў «Вячэрнія песні» (1882), «Ранішнія песні» (1883), драме «Помста прыроды» (1884) выявіліся пантэістычныя і жыццесцвярджальныя матывы. Распрацаваў канцэпцыю «бажаства жыцця» («джыбон-дэбота») пра адзінства чалавека і прыроды (паэтычныя цыклы «Маношы», 1890; «Залатая лодка», 1893; «Імгненні», 1900; зборнік «Гітанджалі», 1910). Раманы «Гора» (1907—10), «Дом і мір» (1915—16), цыкл вершаў «Палёт жураўлёў» (1914—16) прасякнуты ідэямі сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення краіны. Уражанні ад паездак у краіны Азіі, Еўропы і Амерыкі сабраны ў «Дзённіку падарожжа на Захад» (1929), «Пісьмах аб Расіі» (1931) і інш. Сацыяльная праблематыка ў лірычным зборніку «Усходні напеў» (1925), алегарычных драмах «Вызвалены паток» (1922) і «Чырвоныя алеандры» (1924). Раман «Чатыры часткі» (1934), аповесці «Дзве сястры» (1933) і «Кветнік» (1934), паэтычныя зборнікі «Завяршэнне» (1932), «Апошняя актава» (1935). «Нованароджаны» (1940) і інш. зборнікі апавяданняў і публіцыстыкі скіраваны супраць расавай дыскрымінацыі, рэлігійнай нецярпімасці, каставай сістэмы і бяспраўя жанчыны, прасякнуты нацыянальна-вызваленчымі ідэямі.

Творчасць Рабіндраната Тагора адыграла выключную ролю ў станаўленні бенгальскай літаратурнай мовы. Ён узбагаціў паэзію новымі формамі і вершаванымі памерамі, заклаў асновы жанру апавядання і развіў жанр сацыяльна-псіхалагічнага рамана, паклаў пачатак палітычнай лірыцы. Эстэтычныя погляды Рабіндраната Тагора адлюстраваны і ў мастацтве (ён аўтар некалькіх тысяч песень, 2000 малюнкаў і карцін).

Біяграфія

Дзяцінства і юнацтва (1861—1877)

Рабіндранат Тагор, малодшы з дзяцей Дэбендранатха Тагора (1817—1905) і Шарады Дэві (1830—1875), нарадзіўся ў маёнтку Джарасанка Тхакур Бары (поўнач Калькуты). Род Тагораў быў вельмі старажытным і сярод яго продкаў былі заснавальнікі рэлігіі Ады Дхарм. Бацька, быўшы брахманам, часта здзяйсняў паломніцтва да святых месцах Індыі. Маці, Шарада Дэві, памерла, калі Тагору было 14 гадоў.

Сям'я Тагор была вельмі вядомай. Тагоры з'яўляліся буйнымі заміндарамі (землеўладальнікамі), іх дом наведвалі многія выдатныя пісьменнікі, музыканты і грамадскія дзеячы. Старэйшы брат Рабіндраната Двіджэндранатх быў матэматыкам, паэтам і музыкам, сярэднія браты Дыджэндранатх і Джатырындранатх, былі вядомымі філосафамі, паэтамі і драматургамі. Пляменнік Рабіндраната Абаніндранатх стаў адным з заснавальнікаў школы сучаснага бенгальскага жывапісу.

У пяць гадоў Рабіндраната аддалі ва Усходнюю семінарыю, а пасля перавялі ў так званую Нармальную школу, якая вызначылася казённай дысцыплінай і неглыбокім узроўнем адукацыі. Таму Тагор больш любіў прагулкі па маёнтку і ваколіцах, чым школьныя заняткі. Па завяршэнні абраду ўпанаяны ў 11 гадоў, Тагор пакінуў Калькуту 14 лютага 1873 года і падарожнічаў з бацькам некалькі месяцаў. Яны наведалі сямейны маёнтак у Шантынікетане і спыніліся ў Амрытсары. Малады Рабіндранат атрымліваў добрую хатнюю адукацыю, вывучаючы гісторыю, арыфметыку, геаметрыю, мовы (у прыватнасці, англійскую і санскрыт) і іншыя прадметы, пазнаёміўся з творчасцю Калідасы. Ва «Успамінах» Тагор адзначаў:

Першыя публікацыі і знаёмства з Англіяй (1877—1901)

Вішнуісцкая паэзія натхніла шаснаццацігадовага Рабіндраната на стварэнне паэмы ў стылі майтхілі, заснаваным Відзьяпаці. Яна была апублікавана ў часопісе «Бхароці» пад псеўданімам Бхану Шынгхо (, Сонечны Леў) з тлумачэннямі, што рукапіс XV стагоддзя быў знойдзены ў старым архіве, і быў станоўча ацэнены экспертамі. Ён напісаў «Бікхарыні» («Жабрачка», апублікаваную ў 1877 годзе ў ліпеньскім нумары часопіса «Бхароці», стала першым апавяданнем на мове бенгалі), паэтычныя зборнікі «Вячэрнія песні» (1882), які ўключыў паэму «Нірджхарер Свапнабханга», і «Ранішнія песні» (1883).

Перспектыўны малады барыстэр Тагор паступіў у публічную школу ў Брайтане (Усходні Сусекс, Англія) у 1878 годзе. Спачатку ён спыніўся на некалькі месяцаў у доме недалёка ад Брайтана і Хоўва, які належаў сям'і Тагор. Годам раней да яго далучыліся пляменнікі — Сурэн і Індзіра, дзеці яго брата Сацьендранатха, якія прыехалі разам з маці. Рабіндранат вывучаў права ва ўніверсітэцкім каледжы Лондана, аднак неўзабаве пакінуў яго для вывучэння літаратуры: «Карыялан» і «Антоній і Клеапатра» Шэкспіра, Religio Medici Томаса Браўна і іншых. Ён вярнуўся ў Бенгалію ў 1880 годзе, так і не атрымаўшы ступені. Аднак гэта знаёмства з Англіяй пазней выяўлялася ў яго знаёмстве з традыцыямі бенгальскай музыкі, дазваляючы ствараць новыя вобразы ў музыцы, паэзіі і драме. Але Тагор у сваім жыцці і творчасці так ніколі цалкам і не прыняў ні крытыкі Брытаніі, ні строгіх сямейных традыцый, заснаваных на вопыце індуізму, замест гэтага беручы лепшае з гэтых дзвюх культур.

9 снежня 1883 года Рабіндранат ажаніўся з Мрыналіні Дэві (народж. Бхабатарыні, 1873—1902). Мрыналіні, як і Рабіндранат, паходзіла з сям'і брахманаў-піралі. У іх было пяць дзяцей: дочкі Мадхурылата (1886—1918), Рэнука (1890—1904), Міра (1892—?), і сыны Ратхіндранатх (1888—1961) і Саміндранатх (1894—1907). У 1890 годзе Тагору былі даручаны велізарныя маёнткі ў Шылайдаху (цяпер частка Бангладэша). Жонка і дзеці далучыліся да яго ў 1898 годзе.

Рабіндранат Тагор апублікаваў у 1890 годзе адну з сваіх самых вядомых прац — зборнік паэм «Вобраз каханай». Як «заміндар бабу», Тагор аб'язджаў сямейныя ўладанні на раскошнай баржы «падме», збіраючы плату і праводзячы час у кампаніі вяскоўцаў, якія праводзілі святы ў яго гонар. 1891—1895 гг., перыяд Садхана Тагора, былі вельмі плённымі. Тагор стварыў больш за палавіну апавяданняў з васьмідзесяці чатырох, якія ўвайшлі ў трохтомнік «Гальпагучха». З іроніяй і сур'ёзнасцю яны малявалі мноства сфер жыцця Бенгаліі, надаючы ўвагу, у асноўным, сельскім вобразам. Канец XIX стагоддзя азначаецца напісаннем зборнікаў песень і паэзіі «Залатая ладдзя» (1894) і «Імгненне» (1900).

Шанцінікетан і Нобелеўская прэмія (1901—1932)

У 1901 годзе Тагор вярнуўся ў Шылайдах і пераехаў у Шанцінікетан (Прыстанак свету), дзе заснаваў ашрам. Ён уключаў у сябе эксперыментальную школу, малітоўны пакой з мармуровай падлогай (мандзір), сады, гаі і бібліятэку. Пасля смерці жонкі ў 1902 годзе Тагор публікуе зборнік лірычных вершаў «Памяць» («Sharan»), працятых шчымлівым пачуццём страты. У 1903 годзе ад туберкулёзу памірае адна з дачок, а ў 1907 году ад халеры — малодшы сын паэта. У 1905 годзе не стала бацькі Рабіндраната. У гэтыя гады Тагор атрымліваў штомесячныя плацяжы як частку яго спадчыны, дадатковы даход ад махараджа Трыпура, продажу сямейных каштоўнасцей і роялці.

Грамадскае жыццё не засталася ў баку ад пісьменніка. Пасля арышту каланіяльнымі ўладамі вядомага індыйскага рэвалюцыянера Цілака, Тагор выступіў у яго абарону і арганізаваў збор грашовых сродкаў для аказання дапамогі вязню. Акт Керзона аб падзеле Бенгаліі ў 1905 годзе выклікаў хвалю пратэсту, якое выявілася ў руху «Свадзешы», адным з кіраўнікоў якога стаў Тагор. У гэты час ім былі напісаны патрыятычныя песні «Залатая Бенгалія» і «Зямля Бенгаліі». У дзень уступлення ў сілу акта Тагор быў арганізаваны Ракхі-бандхон — абмен павязкамі, які сімвалізуе адзінства Бенгаліі, у якім прынялі ўдзел індусы і мусульмане. Аднак калі «Свадзешы» пачаў прымаць формы рэвалюцыйнай барацьбы, Тагор адышоў ад яго, лічачы, што сацыяльныя змены павінны адбывацца шляхам асветы народа, стварэння добраахвотных арганізацый і пашырэння айчыннай вытворчасці.

У 1910 годзе быў выдадзены адзін з найбольш вядомых зборнікаў вершаў Тагора «Гітанджалі» (Ахвярныя спевы). Тагор шмат падарожнічаў, з 1912 наведаўшы Еўропу, ЗША, СССР, Японію і Кітай. Будучы ў Лондане, ён паказаў некалькі самастойна перакладзеных на англійскую мову вершаў з «Гітанджалі» свайму сябру, брытанскаму мастаку Уільяму Ротэнштэйну, на якога яны зрабілі вялікае ўражанне. Пры садзейнічанні Ротэнштэйна, Эзры Паўнда, Уільяма Ейтса і іншых «Індыйскае грамадства» (India Society of London) выдала 103 перакладзеныя вершы Тагора ў 1913 годзе

14 лістапада 1913 года Тагор даведаўся, што стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры.

за глыбока прачулыя, арыгінальныя і выдатныя вершы, у якіх з выключным майстэрствам выявілася яго паэтычнае мысленне, якое стала, паводле яго ўласных слоў, часткай літаратуры Захаду.

Тагор стаў першым яе лаўрэатам з Азіі. Шведскай акадэміяй была высока ацэненая ідэалістычная, і даступная для заходніх чытачоў невялікая частка перакладнога матэрыялу, уключаючы ў сябе частку «Гітанджалі». У сваёй прамове прадстаўнік акадэміі Харальд Ёрне адзначыў, што найбольшае ўражанне на членаў Нобелеўскага камітэта зрабілі «Ахвярныя песні». Ёрне таксама згадаў англійскія пераклады іншых, як паэтычных, так і празаічных, твораў Тагора, якія ў большасці сваёй былі апублікаваныя ў 1913 годзе. Грашовая прэмія Нобелеўскага камітэта была ахвяравана Тагорам яго школе ў Шанцінікетане, якая стала першым універсітэтам з бясплатным навучаннем. У 1915 годзе Тагору быў падараваны тытул рыцара, ад якога ён адмовіўся ў 1919 годзе пасля расстрэлу мірных жыхароў у Амрытсары.

У 1921 годзе Тагор разам са сваім сябрам, англійскім аграномам і эканамістам Леанардам Элмхерстам, заснаваў у Суруле (непадалёк Шанцінікетана) Інстытут рэканструкцыі сельскай гаспадаркі, пазней перайменаваны у Шрынікетан (Прыстанак дабрабыту). Гэтым Рабіндранат Тагор абышоў сімвалічны сварадж Махатмы Гандзі, які ён не адабраў. Тагору даводзілася шукаць дапамогі спонсараў, службовых асоб і навукоўцаў ва ўсім свеце для «вызвалення вёскі ад кайданоў бездапаможнасці і невуцтва» шляхам асветы.

Мікеле Морамарко прыводзіць інфармацыю, што ў 1924 годзе Вярхоўным Саветам Шатландскага абраду Тагору была прысуджана ганаровая прэмія. Згодна з ім, Тагор меў магчымасць стаць масонам ў маладосці, як мяркуецца, прайшоўшы прысвячэнне ў адной з лож, падчас свайго знаходжання ў Англіі.

У пачатку 1930-х гг. ён звярнуў сваю ўвагу на каставую сістэму і праблемы недатыкальных. Выступаючы на публічных лекцыях і апісваючы «недатыкальных герояў» у сваёй творчасці яму ўдалося дамагчыся дазволу на наведванні імі Храма Крышны ў Гуруваюры.

На схіле гадоў (1932—1941)