Леў Георгіевіч Хо́дскі (нар. , г. , Харкаўская вобласць, Украіна) — беларускі вучоны ў галіне неарганічнай хіміі. Доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1986).
Біяграфія Скончыў у 1953 годзе Харкаўскі політэхнічны інстытут. З 1956 года ў Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі, у 1964—1989 гадах загадчык лабараторыі.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па вывучэнні заканамернасцей сувязі «склад—уласцівасць—мікраструктура» ў аксідных шклоўтваральных сістэмах, а таксама ўмоў сінтэзу токаправодных і , па сінтэзе і фізіка-хімічным даследаванні паўправадніковага шкла. Аўтар і сааўтар шэрагу патэнтаў PatentDB.ru — База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы .
Сярод апублікаваных прац: Влияние добавок окислов R2O5(RO3) на электропроводность кристаллизующегося титанодержащего стекла (разам з В. У. Таўгенем) // Весці АН БССР. Сер. хім. навук. 1976. № 6; Об оценке температурной зависимости вязкости стекол и эмалей // Весці АН БССР. Сер. хім. навук. 1980. № 5; Химически устойчивые стекло-эмали. — Мн., 1991.
Літаратура — С. 40.
Спасылкі Ходский, Лев Георгиевич (доктор технических наук ; род. 1924) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Беларусі