Анто́н Рафа́лавіч Янко́ўскі (, в. Адамчукі Віленскага павета — ) — беларускі народны спявак, збіральнік беларускага фальклору, краязнавец.

Біяграфія Скончыў беларускія настаўніцкія курсы ў Вільні (1921). Працаваў аграномам у Вільні. Удзельнічаў у рабоце БСРГ.

Песенны рэпертуар А. Янкоўскі пераняў пераважна ад маці, у ім пераважалі творы каляндарных жанраў, вясельныя, лірычныя, жартоўныя песні.

Працуючы аграномам, запісваў народныя песні, паданні, легенды, прыказкі. Частку збораў апублікаваў у 1930-я у заходнебеларускім часопісе «Шлях моладзі». Фальклорныя запісы А. Янкоўскага выкарыстаны пры выданні акадэмічнага збору «Беларуская народная творчасць» («Жніўныя песні», 1974; «Балады», 1977, 1978; «Восеньскія і талочныя песні», 1981; і інш.).

Літаратура Памяць Надвіленскай зямлі // А. Ліс. Песня — у спадчыну . — Мн., 1989. БЭ у 18 т. — Т.18, кн.1.

Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Віленскім павеце (Расійская імперыя)