Герб Брэста — адзін з афіцыйных сімвалаў горада Брэста. Герб Брэста адносіцца да гісторыка-геральдычных помнікаў БеларусіГерб Брэста // сайт Брэсцкага гарадскога выканкама.. Зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 1 чэрвеня 1994 г. № 1.
Апісанне герба: «У блакітным полі барочнага шчыта сярэбраны лук са стралою, накіраванаю наканечнікам уверх».
Гісторыя У 1390 годзе Берасце атрымала прывілей на магдэбургскае права, аднак дакладна невядома, які герб выкарыстоўваўся на гарадскіх пячацях да сярэдзіны 16 ст.
Па некаторых звестках, права на атрыманне герба Берасцю было даравана вялікім князем Аляксандрам прывілеем 1494 года: «у блакітным полі сярэбраны лук са стралой, накіраванай уверх»Герб Берасця // сайт «Геральдикум»..
Згодна з прывілеем вялікага князя Жыгімонта ІІІ 1554 года, Берасце атрымала права карыстацца гербавай пячаццю з выявай чатырохвугольнай вежы на чырвоным полі на сутоках двух рэк (Буга і Мухаўца). Гэты герб зафіксаваны на пячатцы войтаўска-лаўніцкай калегіі гарадскога магістрата.
Акрамя гэтага Берасце мела іншую пячатку, пра якую ўпамінае ў сваім зборніку гербаў 1584 года Барташ Папроцкі:
У 1742—1775 гг. гербам Берасця з'яўляўся фігурны картуш, на якім адлюстраваны лук з нацягнутай цецівой з накіраванай уверх стралой. Над картушам — каронаГербы гарадоў Брэсцкай вобласці.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе, Берасце стала павятовым горадам Гарадзенскай губерні, і стары герб быў скасаваны. Новы герб Берасця быў зацверджаны расійскімі ўладамі 6 красавіка 1845 года разам з іншымі гарадамі Гарадзенскай губерні. Гэты варыянт герба быў утвораны на аснове герба 1554 года. Новы герб меў наступнае апісанне:
У канцы ХІХ ст. быў створаны праект новага герба Брэст-Літоўска: «У лазуровым шчыце перакулены вілападобны сярэбраны крыж. У вольнай частцы герб Гродзенскай губерні». Аднак ён не быў зацверджаны афіцыйна.
Сучасны герб горада быў зацверджаны Рашэннем Брэсцкага гарадскога Савета народных дэпутатаў 26 студзеня 1991 года: «На блакітным полі барочнага шчыта сярэбраны лук з нацягнутай цецівой і страла, накіраваная ўверх». Зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 1 чэрвеня 1994 г. № 1.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Герб Брэста // сайт Брэсцкага гарадскога выканкама. Герб Берасця // сайт «Геральдикум».
Катэгорыя:Брэст Брэст Катэгорыя:1991 год у Брэсце