Хо́дасаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Ходасы.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Лапацінскі сельсавет у складзе Мсціслаўскага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Лапаціна. 24 верасня 1926 года цэнтр сельсавета перанесены на станцыю Ходасы, сельсавет перайменаваны ў Ходасаўскі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Мсціслаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 18 лістапада 1966 года ў склад новаўтворанага Мушынскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Барысаўка, Валоўнікі, Вяркееўшчына, Добрае, Дубейкава, Дуброўка, Залачэва, Каменка, Лапаціна і Мушына), у склад Забалацкага сельсавета — вёска Курслабуты, у склад сельсавета з Мазалаўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Бязводзічы, Зялёная Дуброва, Пабеда, Суш, Туроўка і Шэйкі)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).. Напачатку 1970-х гадоў цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ходасы. У сакавіку 1977 года скасаваны вёскі Астроўцы і Суш (зліліся з вёскай Ходасы)Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 і 29 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).. 24 лютага 1982 года ў склад сельсавета з Доўгавіцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Пячкавічы, Старынка і Ясьманава)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 24 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).. 26 красавіка 1982 года скасавана вёска ТуроўкаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 красавіка 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 16 (1714)..
Да 2012 года ў склад сельсавета ўваходзіла 13 населеных пунктаў: Бязводзічы, Бялынец, Кісялёўка, Краснае, Пабеда, Пячкавіцкі ільнозавод, Пячкавічы, Старынка, Сычоўка, Усполле, Ходасы, Шэйкі і Ясьманава.
22 лютага 2012 года ў склад сельсавета былі перададзены ўсе населеныя пункты — Бескаўка, Васількова, Ваўкаўцы, Забалацце, Карпісонаўка, Лыкінка, Міхайлава, Прыбярэжжа, Пятрыгі, Ракітанка, Чорная Сасна, Юшкавічы — ліквідаванага Забалацкага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области .
Станам на 2016 год на тэрыторыі сельсавета 25 населеных пунктаў, у т.л. 20 жылых. Аграгарадкі Забалацце і Ходасы, пасёлак Пячкавіцкі ільнозавод і вёскі Бескаўка, Бязводзічы, Бялынец, Васількова, Ваўкаўцы, Карпісонаўка, Кісялёўка, Краснае, Лыкінка, Міхайлава, Пабеда, Прыбярэжжа, Пятрыгі, Пячкавічы, Ракітанка, Старынка, Сычоўка, Усполле, Чорная Сасна, Шэйкі, Юшкавічы, Ясьманава. Плошча тэрыторыі сельсавета складае 23075,01 га.
23 снежня 2016 года скасавана вёска КарпісонаўкаРешение Мстиславского районного Совета депутатов от 23 декабря 2016 г. № 30-5 Об упразднении населенных пунктов Мстиславского района Могилевской области .
28 снежня 2018 года пасёлку Пячкавіцкі ільнозавод нададзены статус вёскіРешение Мстиславского районного Совета депутатов от 28 декабря 2018 г. № 11-7 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мстиславского района.
Інфраструктура На тэрыторыі сельсавета знаходзяцца 2 сельгасарганізацыі: ААТ «Забалацце-аграстандарт», ААТ «Мсціслаўскі Райаграпрамтэхзаб».
На тэрыторыі аграгарадка Ходасы размешчаны: ДУА «Ходасаўская сярэдняя школа», ДУА «Ходасаўскі яслі-сад», Ходасаўскі СДК, Ходасаўская сельская бібліятэка, філіял музычнай школы, Ходасаўская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, аддзяленне сувязі, комплексна-прыёмны пункт, філіял «Мсціслаўскі райпалівазбыт», размеркавальныя склады Мсціслаўскага райпа, чыгуначная станцыя Ходасы, ДУА «Вучэбна-курсавы камбінат Мсціслаўскага райсельгасхарчу», аўтазаправачная станцыя № 10 Крычаўнафтапрадукт, Ходасаўскае лясніцтва, участак Мсціслаўскага УКВП «Жылкамгас», участак УКВП «Водаканал», а таксама 5 крам Мсціслаўскага райпа, 1 крама Мсціслаўскага хлебазавода і 5 крам індывідуальных прадпрымальнікаў.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 2416 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 95,0 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 0,6 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.
Станам на 2016 год колькасны склад насельніцтва сельсавета — 2679 чалавек, у т.л. дашкольнікаў — 137, школьнага ўзросту — 204, працаздольнага ўзросту — 1545, пенсіянераў — 793; у аг. Ходасы агулам насельніцтва — 1795, дашкольнікаў — 100, школьнікаў — 136, працаздольнага ўзросту — 1074, пенсіянераў — 485; у аг. Забалацце агулам насельніцтва — 330, дашкольнікаў — 22, школьнікаў — 35, працаздольнага ўзросту — 199, пенсіянераў — 74.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (24 населеныя пункты) — 2043 чалавекі.
№ п/пНайменне населенага пункта 2012201320142015201620191аг. Ходасы1914182218161795178614542аг. Забалацце3503443513303192613в. Усполле2582512532342301864в. Краснае7772656154345п. Пячкавічы5950484640156в. Бялынец4938343227137в. Старынка4541393832168в. Сычоўка332319171409в. Пятрыгі2625232317810в. Лыкінка20191716111211в. Міхайлава1718161310912в. Ракітанка16171514121113в. Пабеда141212914014в. Ясьманава1312996215в. Бескаўка12121186516в. Пячкавіцкі ільнозавод111010881017в. Бязводзічы99998318в. Шэйкі88776019в. Кісялеўка55554320в. Чорная Сасна43333121в. Прыбярэжжа11000022в. Юшкавічы10000023в. Ваўкаўцы 00000024в. Васількова00000025в. Карпісонаўка (скасавана ў 2016 г.)00000—Агулам294227922762267926232043
Кіраўніцтва Станам на 2016 год, старшыня сельсавета — Анатоль Юр’евіч Пруднікаў.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі Мсціслаўскі райвыканкам Інфармацыя пра Ходасаўскі сельсавет на сайце Мсціслаўскага райвыканкама
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе