Фрыц Мацве́евіч Кюсэ́ (па іншых дадзеных Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4, стар. 323 — Франц) (1888, , Расійская імперыя — 1937) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (са снежня 1920 па снежань 1921 года).

Біяграфія Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года абраны членам палкавога салдацкага камітэта.

З мая 1917 года член Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, падтрымліваў сувязь з яго бальшавіцкай фракцыяй.

У 1919—1920 гадах быў камісарам камунальнай гаспадаркі Смаленска.

У ліпені 1920 года вярнуўся ў Мінск, быў членам праўлення саюза работнікаў камунальнай гаспадаркі БССР.

Са снежня 1920 па снежань 1921 года займаў пасаду старшыні Мінскага гарадскога савета.

Член ЦБ КП(б)Б і ЦВК БССР у 1920—1921 гадах.

Літаратура