Маруан Фелайні-Бакіуі (; нар. , Этэрбек, Бельгія) — бельгійскі футбаліст мараканскага паходжання, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Бельгіі (2007—2018). На клубным узроўны выступаў за льежскі «Стандард», «Эвертан» і «Манчэстэр Юнайтэд» і «Шаньдун Лунэн».

Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў 2008 у складзе зборнай Бельгіі. Чэмпіён і ўладальнік Суперкубка Бельгіі 2008 года ў складзе «Стандарда».

Найлепшы футбаліст афрыканскага паходжання чэмпіянату Бельгіі 2008 года, найлепшы малады ігрок «Эвертана» 2009 года.

Вядомы сваім высокім ростам (194 см) і фрызурай у стылі «афра».

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Бельгіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бельгіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Стандард Льеж Катэгорыя:Ігракі ФК Эвертан Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Шаньдун Лунэн Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года