То́маш Гю́бшман (; нар. , Прага, Чэхаславакія) — чэшскі футбаліст, абаронца клуба «Ябланец» і нацыянальнай зборнай Чэхіі. Акрамя пазіцыі цэнтральнага абаронцы можа згуляць у якасці апорнага паўабароонцы.
Клубная кар’ера «Спарта» Гюбшман з’яўляецца выхаванцам пражскай «Спарты», пачаў гуляць за моладзевы клуб ва ўзросце пяці гадоў да падпісання свайго першага прафесійнага кантракта ў 1998 годзе. Гюбшман упершыню атрымаў вядомасць пасля арэнды ў клубе «Ябланец 97» у сезоне 2001/02. Пасля ўдалага выступлення ў арэндзе, ён вярнуўся ў «Спарту». У сезоне 2003/04 ён дапамог клубу прайсці ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.
«Шахцёр» Пасля некалькіх паспяховых сезонаў на сваёй радзіме, Гюбшман улетку 2004 года перайшоў у данецкі «Шахцёр», сума трансферу склала 3 мільёны еўра.
Гюбшман адразу зайграў за новую каманду, стаў рэгулярна з’яўляцца на полі. У складзе каманды Мірчы Лучэску ў сезоне 2008/09 перамог у апошнім розыгрышу Кубка УЕФА.
У ліпені 2014 года вярнуўся ў «Ябланец».
Міжнародная кар’ера За нацыянальную зборную Чэхіі выступае з 2001 года.
Дасягненні Клубныя «Спарта» Чэмпіён Чэхіі: 2000, 2003 Уладальнік Кубка Чэхіі: 2004
«Шахцёр» Чэмпіён Украіны: 2005, 2006, 2008, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014 Уладальнік Кубка Украіны: 2008, 2011, 2012, 2013 Уладальнік Суперкубка Украіны: 2006, 2009, 2011, 2014 Уладальнік Кубка УЕФА: 2009
Міжнародныя Чэхія Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы: 2004
Асабістае жыццё Томаш жанаты і мае двух дзяцей, якіх клічуць Мікаэла і Томаш.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Чэхіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Чэхіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Ябланец Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Спарта Прага Катэгорыя:Ігракі ФК Фастаў Злін Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Украіны