Стаўрапо́льскае ўзвы́шша () — узвышша ў Расіі, у сярэдняй частцы Перадкаўказзя. Адміністрацыйна ўзвышша размешчана ў межах Стаўрапольскага края, а таксама часткова ва ўсходняй частцы Краснадарскага, крайнім захадзе Рэспублікі Калмыкіі.

Рэльеф Раздзелена шырокімі далінамі рэк і балкамі на асобныя сталовыя горы. З поўначы абмежавана Кума-Маныцкай упадзінай. Большай часткай разараная. Пераважаюць вышыні 300—600 м. Найвышэйшая кропка — гара Стрыжамент (831 м).

Геалогія Узвышша пераважна складаецца глінамі, пясчанікамі і вапнякамі, ва ўсходняй частцы — суглінкамі.

Клімат Зімы даволі лагодныя (ад −4 да −6 °C), лета спякотнае (22—25 °C), вясна кароткая, і параўнальна доўгая восень. Сярэднегадавая колькасць ападкаў вагаецца ад 200—300 мм на ўсходзе да 600 мм на захадзе. У рэгіёне часта здараюцца буры і вятры тыпу фёнаў.

Гідраграфія На ўзвышшы бяруць пачатак рэкі Егарлык, Калаўс, Тамузлаўка. У заходняй частцы праходзіць Азова-Каспійскі водападзел. Часткова арашаецца з дапамогай Кубана-Егарлыкскай воднай сістэмы і Вялікага Стаўрапольскага канала.

Літаратура

География. Современная иллюстрированная энциклопедия. / Под редакцией проф. А. П. Горкина. — М.: Росмэн, 2006.

Спасылкі Ставропольская возвышенность // Геалагічны музей Паўночна-Каўказскага федэральнага ўніверсітэта

Катэгорыя:Геаграфія Стаўрапольскага края Катэгорыя:Узвышшы Расіі