Анхела Эспіноса Руіс (; нар. , Малага, Іспанія) — беларуская паэтэса іспанскага паходжання, даследчыца-славістка.
Біяграфія Скончыла ў 2011 г. школу з гуманітарным профілем (з лацінскай і старагрэчаскай мовамі) і музычную школу. Скончыла Славянскую Філалогію ў Гранадскім універсітэце ў 2015 годзе. У 2017 атрымала ступень магістра на кафедры Беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. Скончыла аспірантуру на філалагічным факультэце Універсітэта Камплутэнсе ў Мадрыдзе.
Лаўрэат журналісцкай прэміі «Беларусь у фокусе» (2011), фіналістка паэтычнага конкурсу «Экслібрыс» імя Рыгора Барадуліна 2015 года. У тым самым годзе апублікавала зборнік вершаў «Раяль ля мора» ў Мінску і электронны зборнік «Памяць пра будучыню». У сакавіку 2016 года паэтэса стала ганаровым членам Саюза беларускіх пісьменнікаўhttps://lit-bel.org/friends/a/Ruz-Anhela-espnosa-8331/ . Вершы друкаваліся ў часопісах «Маладосць», «Дзеяслоў», «Полымя», газеце «Наша Ніва».
У 2017 годзе зрабіла пераклад на іспанскую мову вершаў Максіма Багдановіча. У гэтым жа годзе быў выдадзены Саюзам беларускіх пісьменнікаў яе трэці зборнік вершаў, «Pomme de ciel».
4 верасня 2019 года ў Мадрыдзе на філалагічным факультэце Універсітэта Камплутэнсэ паспяховая абараніла доктарскую дысертацыю «Сімвалізм народнага паходжання ў прозе Яна Баршчэўскага і Густава Адольфа Бэкера»nashaniva.by.
Прэміі і ўзнагароды 2011 год — журналісцкая прэмія «Беларусь у фокусе»http://budzma.by/news/belarus-u-fokuse-svetu.html . 2015 год — дыплом фіналіста Прэміі «Экслібрыс» імя Рыгора Барадулінаhttps://novychas.by/kultura/abvieshcanyja_pieramozcy_konku. 2016 год — дыплом фіналіста Прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановічаhttps://pen-centre.by/2016/03/24/abveshchanyya-vynk-prem-debyut.html . 2017 год — дыплом лаўрэата Конкурса сучаснай паэзіі фонда Роберта Боша. 2019 год — дыплом лаўрэата Міжнароднага літаратурнага конкурса «Першацвет»https://www.sb.by/articles/na-xxvi-minskoy-mezhdunarodnoy-knizhnoy-vystavke-yarmarke-nagradili-laureatov-konkursa-pershatsvet.html. 2019 год — Прэмія імя Міхася Стральцова, «За пачуццёвае і метафарычнае багацце паэтычнай мовы і адважнае імкненне асэнсаваць таемнасць беларускага быцця». Арганізатыры прэміі: ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і ГА «Беларускі ПЭН-цэнтр».
Бібліяграфія «Раяль ля мора» (выд. «Логвінаў», 2015 г.) — зборнік прозы і паэзіі. «Памяць пра будучыню» (электронны самвыдат, 2015 г.) — зборнік паэзіі. «Ecos de mi tierra» (, выд. «Ediciones Irreverentes», Іспанія, 2017 г.) — зборнік абраных вершаў Максіма Багдановіча на беларускай і іспанскай мовах, у перакладзе Анхелы Эспіноса Руіс. У зборнік ўвайшло 30 вершаў розных гадоў, гістарычныя матэрыялы пра жыццё і творчасць паэта. «Pomme de ciel» (выд. «Кнігазбор», 2017 г.) — зборнік паэзіі. «Колер крылаў. Паэзія і проза» (выд. «Кнігазбор», 2019 г.) — у кнігу ўвайшлі паэтычныя творы (як новыя, так і выбраныя з ранейшых кніг), а таксама апавяданні, калумністыка. Асобным раздзелам прадстаўлены пераклады з бенгальскай, англійскай, іспанскай, польскай, рускай, чэшскай і японскай моў.
Спасылкі
Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на іспанскую мову Катэгорыя:Перакладчыкі Іспаніі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі