__NOTOC__

15 жніўня — дзвесце дваццаць сёмы (дзвесце дваццаць восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

718: Арабы знялі аблогу Канстанцінопаля. 778: На ар’ергард франкскай арміі Карла Вялікага напалі баскскія сяляне і знішчылі частку арміі. Сярод загінулых быў брэтонскі маркграф Хруодланд (Роланд), якому пазней была прысвечана песня пра Роланда. 927: Армія сарацынаў на чале з славянінам Сабірам аль Фата дашчэнту знішчыла грэка-рымскі горад Таранта. 1007: Заснаванне горада Ушмаль, цэнтра цывілізацыі мая. 1483: Адбылося святочнае адкрыццё Сіксцінскай капэлы. 1537: Заснаваны горад Асунсьён, сучасная сталіца Парагвая. 1570: Сен-Жэрменскі мір завяршыў рэлігійную вайну ў Францыі паміж гугенотамі і каталікамі. 1649: Олівер Кромвель высадзіўся з арміяй у Ірландыі для падаўлення паўстання каталіцкіх раялістаў. 1799: Руска-аўстрыйская армія пад камандаваннем А. Суворава разбіла французскія войскі ў бітве пад Нові. 1836: Балівійская армія на чале з генералам А. дэ Санта Крусам увайшла ў перуанскую сталіцу Ліму. 1893: Адкрыццё Траццякоўскай галерэі ў Маскве. 1945: Імператар Хірахіта зрабіў па радыё заяву аб капітуляцыі Японіі ў вайне. 1945: У Рэгенсбургу заснаваны Беларускі нацыянальны цэнтр, як галоўны прадстаўнік беларусаў на эміграцыі. 1947: Індыя атрымала незалежнасць ад Вялікабрытаніі. 1948: У паўднёвай частцы паўвострава Карэя заснавана Рэспубліка Карэя. 1960: Рэспубліка Конга атрымала поўную незалежнасць ад Францыі. 1968: Землетрасенне на Сулавесі, загінула 68 200 чалавек. 1969: Пачаўся Фестываль музыкі і мастацтва Вудсток. 1971: Бахрэйн атрымаў незалежнасць. 1975: У выніку дзяржаўнага перавароту ў Бангладэш забіты прэзідэнт краіны Муджыбур Рахман. 2021: Сілы Талібана ўвайшлі ў Кабул, сталіцу Афганістана.

Нарадзіліся

1195: Антоній Падуанскі, партугальскі францысканец, тэолаг, каталіцкі святы 1702: Франчэска Цукарэлі, італьянскі мастак 1769: Напалеон Банапарт, французскі імператар 1771: Вальтэр Скот, англійскі пісьменнік (пам. 21.9.1832) 1776: Крысціян Готліб Шык, нямецкі мастак 1858: Міхаіл Пліс, праваслаўны святар, прыхільнік беларусізацыі царквы (пам. 29.4.1924) 1879: Этэль Бэрымар, амерыканская актрыса 1903: Пётр Ракіцкі, біёлаг-генетык, акадэмік Акадэміі навук Беларусі 1924: Роберт Болт, брытанскі драматург, кінасцэнарыст 1927: Аляксандр Крывіцкі, беларускі мовазнаўца 1940: Зеэў Рэвах, ізраільскі акцёр, сцэнарыст 1949: Роберт Кіршнер, амерыканскі астраном 1960: Ігар Варашкевіч, беларускі музыка, лідар гурта «Крама» 1963: Валеры Леванеўскі, беларускі прадпрымальнік, палітык, грамадскі дзеяч 1972: Бэн Афлек, амерыканскі акцёр

Памерлі

423: Ганорый, першы заходнерымскі імператар 723: О-но Ясумара, японскі культурны дзеяч 778: Раланд, герой «Песні пра Раланда» 1038: Іштван I Святы, першы кароль Венгрыі 1057: Макбет, кароль Шатландыі 1118: Аляксей I Камнін, візантыйскі імператар 1382: Кейстут, вялікі князь літоўскі 1911: Альберт Ладэнбург, нямецкі хімік-арганік 1954: Язэп Драздовіч, беларускі мастак, скульптар, этнограф (нар. 1.10.1888) 1972: Лявон Баразна, беларускі мастак, дэкаратыўна-ужытковага мастацтва і даследчык культуры (нар. 4.2.1929) 1985: Часлаў Будзька, беларускі грамадскі дзеяч, гісторык, настаўнік (нар. 29.6.1913) 1988: Мікола Дварэцкі, беларускі хадэцкі дзеяч, паэт (пам. 6.9.1903) 1990: Віктар Цой, расійскі рок-музыкант, лідар рок-гурта «Кіно» 2012: Гары Гарысан, амерыканскі пісьменнік-фантаст 2013: Славамір Мрожак, польскі пісьменнік (нар. 29.6.1930)

Святкуюць Індыя: Дзень незалежнасці Коста-Рыка: Дзень маці Ліхтэнштэйн: Дзень Ліхтэнштэйна Паўднёвая Карэя, Паўночная Карэя: Дзень вызвалення Польшча: Свята Войска Польскага Расія: Дзень археолага Рэспубліка Конга: Дзень незалежнасці

815