Новарасійск () — горад (з 1866 года) у Расіі, краявога падпарадкавання ў складзе Краснадарскага края. Насельніцтва 389,4 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1838 годзе. Горад-герой.
Размешчаны на ўзбярэжжы Новарасійскай (Цэмескай) бухты Чорнага мора. Найбуйнейшы порт Расіі на Чорным моры — пасажырскі, грузавыя парты і нафтаналіўная гавань. Адзін з пунктаў базавання Чарнаморскага флоту РФ.
Клімат субтрапічны міжземнаморскі. У зімовы час пануюць паветраныя масы ўмераных шырот, летам трапічных.
Новарасійск — галоўны цэнтр цэментнай прамысловасці на поўдні Расіі (4 цэментавыя заводы), створаны на базе буйных радовішчаў высакаякасных мергеляў. У горадзе знаходзіцца штаб-кватэра буйнoга вытворцы цэменту «Новоросцемент».
Развіта машынабудаванне (заводы: «Молат», «Чырвоны рухавік», «Харчмаш», суднарамонтны, радыёзавод «Прыбой» і інш.). Маюцца прадпрыемствы прамысловасці будаўнічых матэрыялаў (выпускаюць шыфер, жалезабетонныя вырабы і інш.). Дрэваапрацоўчая (у тым ліку мэблевая), харчовая (мукамольна-элеватарны камбінат, малочны, піваварны заводы, рыбзавод і інш.), сталеліцейная (завод «Новороссметалл») прамысловасць. Прадпрыемствы чыгуначнага транспарту («Новарасійскі вагонарамонтны завод»).
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы Аляксандр Яўгенавіч Ахрыменка (нар. 1938) — вучоны ў галіне радыёлакацыі, доктар тэхнічных навук (1973), заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1982). Мікалай Захаравіч Крываручка (1904—1987) — інжынер шляхоў зносін, спецыяліст у галіне рухомага саставу чыгунак.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гарады Краснадарскага края