Ві́бія Сабі́на (; каля 85—137 гг.) — жонка рымскага імператара Адрыяна. Дачка Матыдзіі, пляменніцы імператара Траяна, і яе першага мужа консула Луцыя Вібія Сабіна. Даводзілася свайму мужу траюраднай пляменніцай.
Біяграфія Выхоўвалася ў доме імператара Траяна разам з іншымі сваячкамі. Жонка Траяна Пампея Плаціна, якая апеквалася над Адрыянам, ажаніла яго ў 100 годзе з Сабінай, каб умацаваць за ім уладу: «Яе радасна вітала Плаціна і не асабліва жадаў Траян»Герман Хафнер. Выдающиеся портреты античности. Шлюбны саюз умацоўваў статус Адрыяна як спадчынніка Траяна. У 117 годзе, пасля смерці Траяна, Адрыян стаў імператарам, прычым было абвешчана, што перад смерцю Траян паспеў яго ўсынавіць.
Шлюб быў няшчасны і бяздзетны. Адрыян, які ўзыйшоў на прастол, «адносіўся да Сабіны, як да рабыні, хоць яна, акрамя прыгажосці, адрознівалася тонкім розумам і строгасцю нораваў»Энцыклапедыя Бракгаўза і Эфрана. Таксама адзначаюць, што Адрыян гаварыў: «І са сваёй жонкай, як ён гаварыў, ён развёўся б з-за яе панурасці і сварлівасці, калі б быў прыватным чалавекам»Элій Спартыян. Жыццяпіс Адрыяна. Сабіна плаціла Адрыяну ўзаемнай непрыязнасцюЕ.Фёдорова. Императорский Рим в лицах. . Рымскія гісторыкі пішуць: «Яна адкрыта заяўляла, што, пазнаўшы яго жудасны характар, прыклала ўсе высілкі, каб не зацяжараць ад яго на пагібель роду чалавечага»ИЗВЛЕЧЕНИЯ О ЖИЗНИ И НРАВАХ РИМСКИХ ИМПЕРАТОРОВ. ВЫДЕРЖКИ ИЗ КНИГ СЕКСТА АВРЕЛИЯ ВИКТОРА ОТ ЦЕЗАРЯ АВГУСТА ДО ИМПЕРАТОРА ФЕОДОСИЯ. Адначасова шырока вядомы быў палкі раман імператара з юнакоў Антыноем. Сабіна суправаджала Адрыяна ў яго другой паездцы на Усход (128—130 гг. н. э.), калі у час падарожжа па Ніле загінуў пры нявысветленых акалічнасцях улюбёнец імператара Антыной.
Да канца жыцця адносіны Адрыяна з жонкай сталі яшчэ горшымі. «Ён змяніў прэфекта прэторыя Септыцыя Клара і дзяржаўнага сакратара Светонія Транквіла (таго самога, які напісаў „Жыццё дванаццаці цэзараў“), а таксама многіх іншых за тое, што яны паводзілі сябе на палове яго жонкі Сабіны больш свабодна, чым гэта было сумяшчальна з павагай да імператарскага двара» (АЖА, Адр. XI).
З гадамі нянавісць імператара да жонкі ўсё ўзмацнялася. Існуе легенда, што пакутуючы ад смяротнай хваробы Адрыян нават прымусіў Сабіну пазбавіць сябе жыцця, каб яна не цешылася пасля яго смерці. Але хоць чуткі, што ён яе атруціў ці давёў да самагубства, існавалі, прамых сведчанняў гэтаму злачынству няма. Рымскія гісторыкі пішуць так: «Жонка яго, Сабіна, якая перажывала крыўды, амаль як рабыня, была даведзена да самагубства», «сканала і жонка яго Сабіна, і справа не абыйшлася без пляткарства аб тым, што Адрыян даў ёй яд». Яна сканала раней за мужа прыкладна на год, у 136 ці 137 годзе, пражыўшы 36 гадоў у нешчаслівым шлюбе. З-за таго, што дзяцей у іх не было, з мэтай захавання дынастыі Адрыян быў вымушаны ўсынавіць Антаніна Пія, які і стаў яго спадчыннікам.
Была абагаўлёная як ГераС. И. Ковалев. История Рима (гэтак же Адрыян абагавіў Антыноя пасля яго гібелі, а сам Адрыян быў абагаўлёны як Зеўс). Урна з яе прахам (а таксама з прахам Адрыяна і астатніх імператараў дынастый Антанінаў і Севераў) захоўваліся аж да часоў Каракалы ў маўзалеі Адрыяна.
Статуі і манеты
На 12-ы год валадарання Адрыяна (128 г.), калі сенат назваў яго «айцом айчыны», Сабіна нарэшце была абвешчана аўгустай; на некаторых александрыйскіх манетах яна носіць гэты тытул яшчэ раней. Паводле атрыманага тытула, у яе гонар на рэгулярнай аснове чаканілася вялікая колькасць манет, прычым Вібія Сабіна стала ўзорам для чаканкі будучых аўгуст на працягу наступных паўтара стагоддзяўГісторыя грошай. Прыклад надпісу: SABINA AVGVSTA IMP. HADRIANI AVG. P. P.; SABINA AVGVSTA HADRIANI AVG PPАнтычныя манеты
Мяркуючы па захаваных партрэтах, яна «спачатку насіла прычоску ў стылі Плаціны, а затым паступова перайшла да простай прычоскі на прабор, якая больш адпавядала класічным ідэалам Адрыяна. На партрэце мы бачым строгі, халодны, разважлівы позірк з-пад напаўапушчаных павекаў».
У 2006 годзе з'явіліся навіны пра статую Сабіны, якую італьянскім уладам удалося вярнуць з Бостанскага музея, куды яна патрапіла нелегальна. У гонар гэтага вяртання ў тым жа годзе на віле Адрыяна адбылася выстаўка, прысвечаная жонцы імператара.
У культуры Маргерыт Юрсенар, «Запіскі Адрыяна» Георг Эберс. «Імператар», раман пра Адрыяна
Спасылкі
Выстаўка, італ.
Катэгорыя:Жонкі рымскіх імператараў Катэгорыя:Аўгусты Катэгорыя:Памерлі ў 138 годзе