Баба́р () — самы вялікі па плошчы востраў архіпелага Бабар у Ціхім акіяне. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча — 628 км².

Мае вулканічнае паходжанне. Рэльеф вызначаны старажытнай кальдэрай, сцены якой утвараюць кольцавы хрыбет. Найвышэйшы пункт — 833 м. У цэнтры вострава Бабар маецца даліна. Клімат трапічны, вельмі вільготны. На схілах гор — дажджавыя лясы.

Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што Бабар мог быць адным з першых астравоў на тэрыторыі Інданезіі, населеных аўстранезійцамі. У XVII ст. ён быў фармальна далучаны да каланіяльных валоданняў Нідэрландаў. Аднак еўрапейскі ўплыў стаў заўважны толькі ў першай палове XX ст., калі большасць астравіцян пад уплывам місіянераў прынялі хрысціянства. У 1955 г. далучаны да Інданезіі.

Асноўныя заняткі насельніцтва — сельская гаспадарка і рыбалоўства. Урад Інданезіі плануе будаўніцтва прадпрыемства па вытворчасці звадкаванага газу.

Спасылкі Pulau Babar Pulau Babar Lokasi Ideal Kilang Blok Masela BIBLIOGRAPHY OF THE GEOLOGY OF INDONESIA AND SURROUNDING AREAS

Бабар Бабар