Ахтубінск () — горад (з 1959 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ахтубінскага раёна Астраханскай вобласці. Заснаваны ў 1959 годзе.

Размешчаны ў паўночнай частцы вобласці на левым беразе ракі Ахтубы (рукаў Волгі), за 292 км на поўнач ад Астрахані. Насельніцтва — 42,6 тыс. чалавек. Тэрыторыя горада — 17 км².

Гісторыя Утвораны ў 1959 годзе ў выніку аб’яднання заснаванага ў першай палове XIX стагоддзя сяла перасяленцаў Уладзіміраўка, рабочага пасёлка Петрапаўлаўскі, прыстанцыйнага пасёлка Ахтуба. Насельніцтва

Транспарт Чыгуначныя станцыі Уладзіміраўка і Ахтуба на лініі Валгаград — Верхні Баскунчак. Грузавы і пасажырскі рачны порт на рацэ Ахтуба. Аўтамабільная дарога Валгаград — Астрахань.

Эканоміка Суднабудаўніча-суднарамонтны, кансервавы заводы, цагельня, малаказавод, мясакамбінат, хлебазавод. Ахтубіск — перавалачны пункт прадпрыемства «Бассоль»; адсюль водным шляхам па Ахтубе і Волзе адпраўляецца соль, якая здабываецца з возера Баскунчак. У Ахтубінску размешчаны ГЛІЦ — буйны авіяцыйна-выпрабавальны кoмплекс.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Астраханскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1959 годзе