П’ер Поль Фердынанд дэ Мур’е Нергар (Pierre Paul Ferdinand Mourier de Neergaard, Нюбарг,  — Капенгаген, ) — дацкі вучоны, аграном і эсперантыст.

Нергар лічыцца бацькам паталогіі насення раслін. Ён прыдумаў гэты тэрмін разам з Мары Набле (Mary Noble) ў 1940-ых гадахPriorities in seed pathology research.

Нергар займаў пасаду дырэктара дацкага ўрадавага Інстытута паталогіі насення для краін у стадыі развіцця (Danish Governement Institute of Seed Pathology for Developing Countries) у Капенгагене. З 1956 па 1974 год ён займаў пасаду старшыні камітэта па хваробах раслін (International Seed Testing Association. ISTA). На пасадзе старшыні ISTA ён дапамог стандартызаваць метады выяўлення грыбковых пакрыццяў насення.

Нергар з’яўляецца аўтарам двухтомнай працы пад назвай «Паталогія насення» (1977), якая арыентавана на шырокае вывучэнне пытанняў, што тычацца паталогіі насення, эканамічнай значнасці ўстаранення захворванняў насення. Гэтая капітальная праца паслужыла ў якасці даведачнага і вучэбнага стандарта для навукі, што вывучае паталогію насення ва ўсім свеце.

Нергар быў прафесарам ва ўніверсітэтах Бейрута (Ліван) і Майсура, быў членам некалькіх нацыянальных акадэмій і міжнароднх таварыстваў.

Нергар быў актыўным прапагандыстам міжнароднай мовы эсперанта Marjorie Boulton in Esperantologio / Esperanto Studies (EES) 1999, 1 . Ён быў членам Акадэміі эсперанта, выдаў некалькі кнігBooks by and Paul Neergaard аб навуцы і лінгвістыцы на эсперанта, быў рэдактарам часопіса па лінгвістыцы «Даследаванні эсперанта» (1949—1961).

Кнігі Паталогія насення, два тамы 1.—15. Årsberetning fra J. E. Ohlsens enkes plantepatologiske laboratorium.

На мове эсперанта Atakoj kontraŭ ĝardenplantoj La vivo de la plantoj Terminaro hortikultura Eta Krestomatio Tra densa mallumo Fremdvortoj en Esperanto Scienco kaj Pseŭdoscienco pri Heredo kaj Raso La esperantologio kaj ties Disciplinoj. Taskoj kaj Rezultoj

Катэгорыя:Постаці дацкай аграноміі Катэгорыя:Біёлагі Даніі Катэгорыя:Эсперантысты Катэгорыя:Нарадзіліся ў Нюбаргу Катэгорыя:Памерлі ў Капенгагене