Паўль Маар (; нар. , Швайнфурт) — нямецкі дзіцячы пісьменнік, драматург, перакладчык і ілюстратар.
Біяграфія Пасля смерці маці жыў у вёсцы ў дзеда ў г. Тэрэс на поўначы Баварыі. Вучыўся ў Швайнфурцкай гімназіі, пазней у акадэміі мастацтваў у Штутгарце. Пазней працаваў афарміцелем сцэны і сцэнічным фатографам у тэатры замка Масбах у Франконіі, затым на працягу 10 гадоў выкладаў мастацтвазнаўства. З 1976 г. цалкам прысвяціў сябе пісьменніцтву. Жыве ў Бамбергу з жонкай і трыма дзецьмі.
Прэміі і ўзнагароды (1985) Аўстрыйская дзяржаўная прэмія па літаратуры для дзяцей і падлеткаў; (1988) Нямецкая прэмія ў дзіцячай літаратуры: спецыяльная прэмія; (1997) Медаль Ганса Хрысціяна Андэрсена; (2009) Прэмія імя Вольфрама фон Эшэнбаха.
Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Германіі