«Беларусь 5» — рускамоўны спартыўны тэлеканал Белтэлерадыёкампаніі, заснаваны ў 2013 годзе. Вядзе паказ беларускіх, замежных і міжнародных першынстваў у 9 відах гульняў і спорту: баскетбол, біятлон, бокс, гандбол, лёгкая атлетыка, мастацкая гімнастыка, тэніс, футбол і хакей. Сярод футбольных трансляцый — Прэм’ер-Ліга Англіі. У 2019 годзе таксама быў паказаны Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні. Падчас буйных спартыўных мерапрыемстваў (Алімпійскіх і Еўрапейскіх гульняў) канал працуе 24 гадзіны штодня.
Гісторыя тэлеканала Першапачаткова трансляцыя вялася толькі ў Мінску. Потым канал стаў адным з агульнанацыянальных. 1 снежня 2013 года канал быў дададзены да аналагавага пакета вяшчання МТІС. Спартыўныя каментатары: Аляксей Пынцікаў (баскетбол), Яўген Табула, Аляксандр Цвячкоўскі (футбол, хакей, гандбол, валейбол), Уладзіслаў Татур, Улада Сарокіна (мастацкая і спартыўная гімнастыкі, водныя віды спорту), Уладзімір Навіцкі (футбол, хакей, біятлон); Сяргей Мацкевіч (футбол, валейбол, тэніс, лёгкая атлетыка), Ганна Любенкова, Дарына Запольская, Дзмітрый Герчыкаў (баскетбол) і Павел Баранаў (футбол, бокс). У 2017 годзе прэзідэнт Беларусі выступіў з крытыкай якасці канала. 1 кастрычніка 2018 года распачалася трансляцыя асобнага канала «Беларусь 5. Інтэрнэт».
Перадачы Авертайм (аўтар Леанід Лекарэвіч); Фактар сілы (аўтар і вядучы Павел Баранаў); Час футболу (аўтар і вядучы Мікалай Хадасевіч).
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Тэлеканалы Беларусі Катэгорыя:Спорт у Беларусі Катэгорыя:Спартыўныя тэлеканалы Катэгорыя:Тэлеканалы на рускай мове Катэгорыя:З’явіліся ў 2013 годзе Катэгорыя:2013 год у Беларусі