Аўскультацыя ( — выслухваю) — метад даследавання, які заключаецца ў выслухванні гукавых з’яў, якія ўзнікаюць у арганізме чалавека і жывел.
Аўскультацыю ажыццяўляюць шляхам прыкладанні вуха да паверхні цела (непасрэдная аўскультацыя) ці з дапамогай спецыяльных інструментаў — стэтаскоп, фанендаскоп.
Аўскультацыя з’яўляецца важным метадам даследавання легкіх, сэрца і сасудаў і дыягностыкі іх захворванняў.
Правілы аўскультацыі лёгкіх: Грудная клетка аголеная. Памяшканне цёплае. У памяшканні цішыня. Палажэнні хворага ў залежнасці ад стану. Стоячы. Седзячы. Лежачы. Размяшчэнне лекара і пацыента павінна быць такое, якое забяспечвае паралельныя паветраныя патокі. Пацыент дыхае напаўадкрытым ротам, робіць 3 — 4 удыхі, выдыхі, затым 10 — 20 сек. Адпачывае. Падчас аўскультацыі пацыента варта прапанаваць зрабіць некалькі глыбокіх удыхаў, пакашляць. Стэтаскоп і фанендаскоп шчыльна прылягае да цела пацыента. Аўскультацыю праводзяць на сіметрычных участках грудной клеткі, па тапаграфічных лініях, Мяжрэбер’ях, пачынаючы з пярэдняй паверхні. Наперадзе абыходзячы праекцыю сэрца, ззаду пры максімальна разгорнутых лапатках. Пры аўскультацыі ацэньваюць наяўнасць шумоў як на ўдыху, так і на выдыху; ацэньваюць іх працягласць. Апісваючы аўскультацыйную карціну спачатку характарызуюць асноўныя, а затым дадатковыя дыхальныя шумы.
Сярод асноўных дыхальных шумоў адрозніваюць: везікулярнае і бранхіяльнае дыханне.
Літаратура
Спасылкі АЎСКУЛЬТАЦЫЯ
Катэгорыя:Медыцынская дыягностыка