ЮАС — былы беларускі футбольны клуб з горада Жыткавічы, які існаваў у 2014—2019 гадах.
Гісторыя Футбольная каманда «ЮА-Строй», якая фінансавалася аднайменным прадпрыемствам, была заснавана ў 2014 годзе і заявілася ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі. Склад каманды быў сфарміраваны пераважна з мясцовых футбалістаў, да якіх далучыўся шэраг іншагародніх (пераважна з Мазыра). У сезоне 2014 «ЮА-Строй» заняў апошняе 12-е месца ў групе, і, перамогшы ў стыкавых матчах СКВІЧ, атрымаў выніковае 23-е месца ў лізе. На наступны год каманду прадстаўлялі выключна мясцовыя ігракі, пачалося супрацоўніцтва з мясцовай ДЮСШ, ад чаго клуб атрымаў назву ЮАС-ДЮСШ. Жыткавіцкая каманда зноў стала апошняй у сваёй групе, атрымаўшы за ўвесь сезон толькі адну перамогу.
У пачатку 2016 года ЮАС-ДЮСШ пацвердзіла свой удзел у новым сезонеЮАС-ДЮСШ (Житковичи): "У нас свой рецепт побед". У сувязі са спыненнем супрацоўніцва з ДЮСШ каманда скараціла назву да ЮАСКоманда правильно называется ЮАС (Житковичи) . Сезон для каманды атрымаўся яшчэ горшым за папярэдні — каманда цярпела паражэнні за паражэннямі, найбуйнейшым стала гасцявое 0:14 ад «Маладзечна-ДЮСШ-4». Улетку каманда нават заявіла аб зняцці з чэмпіянату, але пасля перамоў з АБФФ вырашыла працягнуць удзел. У выніку каманда набрала сваё адзінае ачко ў апошнім туры, з агульнай розніцай мячоў 8−124.
У пачатку 2017 года склад каманды істотна ўзмацніўся, папоўніўшыся вопытнымі ігракамі з такіх клубаў, як «Баранавічы» і «Рагачоў-МК». Галоўным трэнерам быў прызначаны Вадзім Бяленка, вядомы па працы з пінскай «Хваляй». У выніку жыткавіцкі клуб пачаў сезон ужо не ў якасці аўтсайдара, а як адзін з фаварытаў. З самага пачатку захапіўшы лідарства, ЮАС не страціў яго да самага заканчэння чэмпіянату, у выніку за некалькі тураў да фінішу забяспечыў сабе выхад у Першую лігу.
Сезон 2018 каманда пачала пад кіраўніцтвам Уладзіміра Гольмака. Амаль поўнасцю змяніўся склад каманды, былі запрошаны ігракі з Першай і Вышэйшай ліг. Пасля першай паловы сезона ЮАС ішоў у сярэдзіне табліцы. Аднак, у ліпені Гольмак пакінуў клуб, значна змяніўся таксама склад каманды. Выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера стаў памочнік Гольмака Андрэй Свіркоў, аднак у верасні і ён пакінуў клуб, да канца сезона кіраўніцтва ажыццяўляў дырэктар Андрэй Мінчук. Сезон ЮАС скончыў на 10 месцы з 15.
У студзені 2019 года новым галоўным трэнерам стаў Канстанцін Чахаў, які з верасня 2018 года ўваходзіў у трэнерскі штаб. Каманда стала ўзмацняцца ігракамі, якія мелі вопыт выступлення ў Вышэйшай лізе. Аднак, у сакавіку 2019 года ЮАС з-за фінансавых праблем не атрымаў ліцэнзію на ўдзел у Першай лізе (з лістапада 2018 года клуб не выплачваў грошы ігракам). У красавіку апеляцыя была клуба была адхілена, і ён канчаткова быў выключаны з Першай лігіВ первой лиге сыграет 15 команд. ЮАС не получил лицензии. Большасць ігракоў тым часам пакінула клуб, знайшоўшы новыя каманды ў Першай і Другой лігах. Аднак, неўзабаве ЮАС далучыўся да ліку ўдзельнікаў Другой лігіВ сезоне-2019 ЮАС сыграет во второй лиге. Галоўным трэнерам замест пакінуўшага клуб Канстанціна Чахава быў прызначаны нядаўні ігрок каманды Андрэй ГарбарЮАС возглавил Андрей Гарбар. У каманду прыйшлі новыя ігракі, большасць з іх мела вопыт выступлення ў Першай лізе. У табліцы ЮАС быў серадняком, аднак каманду зноў хутка сталі пераследаваць праблемы. У чэрвені з-за недахопу ігракоў ЮАС адмовіўся праводзіць хатні матч Кубка Беларусі супраць НФК і атрымаў тэхнічнае паражэнне, а неўзабаве абвясціў аб зняцці з Другой лігі з-за фінансавых праблем. Паколькі ЮАС не паспеў згуляць палову сваіх матчаў, то ён быў выключаны з турніру, а вынікі сустрэч з яго ўдзелам ануляваны.
У пачатку 2020 года склад Другой лігі папоўніў новы клуб з Жыткавічаў — «Меліяратар», да якога далучыліся многія ігракі ЮАС, а ўзначаліў новую каманду былы трэнер ЮАС Андрэй Гарбар.
Папярэднія назвы 2014: «ЮА-Строй» 2015: ЮАС-ДЮСШ 2016—2019: ЮАС
Статыстыка выступленняў Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 2014 Другая — Б (Д3) 12 22 4 3 15 21–53 15 1/64 фіналу Матчы за 23 месца1 23 2 2 0 0 6–2 2015 Другая — Б (Д3) 10 18 1 0 17 9–89 3 1/64 фіналу Матчы за 20 месца2 19-20 2 1 0 1 3–3 2016 Другая (Д3) 13 24 0 1 23 8–124 1 1/32 фіналу 2017 Другая (Д3) 1 26 20 5 1 63–12 65 1/16 фіналу 15px Выхад у Першую лігу 2018 Першая (Д2) 10 28 6 10 12 23–38 28 1/16 фіналу Неатрыманне ліцэнзіі, пераход у Другую лігу 2019 Другая (Д3) Зняўся з чэмпіянату 1/32 фіналу 1 Стыкавыя матчы супраць мінскага СКВІЧа, які заняў 12 месца ў групе А (3:2, 3:0). 2 Стыкавыя матчы супраць верхнядзвінскага «Прыазёр’я», якое заняла 10 месца ў групе А (3:0, 0:3 — абодва тэхнічных выніка).
Галоўныя трэнеры Уладзімір Саўчыц (2014—2015) Андрэй Мінчук (2016) Вадзім Бяленка (2017) Уладзімір Гольмак (студзень—ліпень 2018) Андрэй Свіркоў (в.а. у ліпені—верасні 2018) Андрэй Мінчук (в.а. у верасні—снежні 2018) Канстанцін Чахаў (студзень—красавік 2019) Андрэй Гарбар (красавік—чэрвень 2019)
Спасылкі
ЮАС Жыткавічы