Аблога Канстанцінопаля (717—718) — другая аблога горада арабамі, падчас араба-візантыйскай вайны, пачалася летам 717 года, калі 120-тысячнае войска арабскага военачальніка Масламы з дапамогай магутнага флоту (каля 1800 караблёў) пераправілася праз Гелеспонт у Еўропу і аблажыла горад. Абарону горада ўзначаліў імператар Леў III. Абраўшы тактыку актыўных баявых дзеянняў, ён неаднаразова рабіў вылазкі на сваіх караблях узброеных грэчаскім агнём і нанёс флоту праціўніка сур'ёзныя страты. Вялікую дапамогу абложаным аказалі тагачасныя саюзнікі імперыі – балгары, якія наносілі ўдары па арабам з тылу. Узімку ў лагеры арабаў пачаўся голад, а затым успыхнула эпідэмія. Страціўшы за час аблогі да 100 тысяч чалавек, Маслама 15 жніўня 718 года быў вымушаны адступіць ад горада.
Літаратура
Спасылкі Леў III Ісаўр, візантыйскі імператар часоў абароны Канстанцінопаля ў 717—718
Катэгорыя:Аблогі Канстанцінопаля Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Бітвы Візантыі Катэгорыя:Бітвы Арабскага халіфата Катэгорыя:Бітвы Балгарыі Катэгорыя:Арабскія заваяванні Катэгорыя:Аблогі VIII стагоддзя Катэгорыя:718 Катэгорыя:717