Зямля пад белымі крыламі () — нарыс Уладзіміра Караткевіча пра Беларусь, напісаны для ўкраінцаў. Першапачаткова быў выдадзены ў Кіеве ў 1972 годзе на ўкраінскай мове, варыянт на беларускай мове ўбачыў свет у 1977 годзе.
Змест Па-мастацку падрабязна пісьменнік распавёў пра Беларусь, яе культуру, мову, літаратуру, фальклор і прыроду. У гэтым нарысе ён ахапіў беларускую гісторыю ад старажытнасці да 1970-х гадоў, закрануўшы найбольш важныя падзеі, такія як гісторыя Вялікага Княства Літоўскага, Грунвальдская бітва 1410 года, Люблінская унія 1569 года, і іншыя важныя моманты з гісторыі Беларусі.
Публікацыі Караткевич У. Земля під білими крилами: Моя Білорусь. — К.: Веселка, 1972. — 179 с.
Катэгорыя:Беларуская літаратура XX стагоддзя Катэгорыя:Літаратурныя творы на ўкраінскай мове Катэгорыя:Літаратурныя творы на беларускай мове Катэгорыя:Творы Уладзіміра Караткевіча Катэгорыя:Эсэ