Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Лебяда Лідскі раён Гродзенскай вобласці.

Гісторыя Пабудавана каля 1870(99?) г. з цэглы. Была прыпісной да Ражджаства-Багародзіцкай царквы ў в. Голдава.

Архітэктура Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана па кананічнай чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыі: прытвор-званіца, трапезная, кубападобная малітоўная зала, паўкруглая апсіда. Шацёр васьмерыковага яруса званіцы завершаны макаўкай, шатровы дах малітоўнай залы — цыбулепадобнай галоўкай. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з руставанымі броўкамі, 3 уваходы аформлены кілепадобнымі парталамі.

Інтэр’ер У інтэр'еры апсіда і прытвор адкрыты ў малітоўную залу шырокімі арачнымі прасветамі, апсіда вылучана драўляным чатырох’ярусным іканастасам.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4. Лаўрэш Леанід. Прыход у Лебядзе // Лідскі Летапісец. 2020. № 2(90). С. 31–45. // на pawet.net

Спасылкі

Парафіяне Лебёдскай грэка-каталіцкай цэрквы, 1829 г. // на pawet.net

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Лідскага раёна Катэгорыя:Лебяда (Лідскі раён) Катэгорыя:Храмы Лідскай епархіі